Кермек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кермек
Remove ads

Кермек[1] (Limonium) — род кветкавых раслін сямейства плюмбагавыя (Plumbaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы, радзей паўкусты.

Лісце буйное, большай часткай толькі прыкаранёвае.

Кветкі у мяцёлках, дробныя, пяцічленныя, ружовыя, пурпурныя або жоўтыя; песцікі ніткападобныя.

Арэал і экалогія

Прадстаўнікі роду сустракаюцца на ўсіх кантынентах, але пераважна ад Міжземнамор'я да Цэнтральнай Азіі[2]. Прадстаўлены на тэрыторыі былога СССР 40 відамі, дзевяць сустракаецца ў Заходняй Сібіры і два на Алтаі[3].

Расліны гэтага роду часта растуць на засоленых глебах. Некаторыя ўтвараюць так званае перакаці-поле.

Віды

Thumb
Limonium carolinianum [syn. Limonium nashii]. Канада, востраў Île aux Basques[fr] на рацэ Святога Лаўрэнція
Thumb
Limonium emarginatum

У розных крыніцах прыведзены розныя дадзеныя аб колькасці відаў, якія ўваходзяць у склад роду: 200, 300. Па дадзеных сайта Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) агульная колькасць відаў кермека складае 350.

У ЦБС НАНБ інтрадукаваны віды: Кермек Бандуэлі, кермек выемчаты (Limonium sinuatum), кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), кермек Меера (Limonium meyeri) і кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Некаторыя віды паводле сайта GRIN[4] з пазначэннем арэалу:

Практычнае выкарыстанне

Карані ўтрымліваюць таніны і многія кермекі здаўна выкарыстоўваюцца для дублёння скуры. З некаторых кермекаў атрымліваюць жоўтую, зялёную, ружовую і чорную фарбы для скураной і дывановай вытворчасцей. Многія прадстаўнікі роду выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Да апошняга часу ў кветкаводстве выкарыстоўваліся каля 30 відаў кермекаў, ды і то вельмі абмежавана, аднак цяпер цікавасць да гэтых культур моцна ўзрасла як у аранжыроўшчыкаў, так і ў ландшафтных дызайнераў і аматараў-кветкаводаў. У сувязі з гэтым селекцыянерамі было створана шмат новых цікавых сартоў і ўведзены ў культуру шэраг новых відаў. У якасці адналетнікаў вырошчваюцца кермек выемчаты (Limonium sinuatum), Limonium sinense, Limonium perezii, у якасці шматлетнікаў — кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), Limonium vulgare, кермек шыракалісты (Limonium gerberi).

Кермек Гмеліна (Limonium gmelinii) з'яўляецца лекавай раслінай, выкарыстоўванай у сучаснай народнай медыцыне.

Remove ads

Зноскі

  1. Кермек у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239
  2. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. (Праверана 4 лістапада 2009)
  3. Спіс відаў роду Кермек на сайце GRIN Архівавана 24 верасня 2015. (Праверана 12 мая 2010)
  4. Цвелёв Н. Н.  (руск.). Род 4. Linczevskia Tzvel. // Конспект флоры Восточной Европы / Под ред. Н. Н. Цвелёва. — М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2012. — Т. 1. — С. 338. — 630 с. 200 экз. ISBN 978-5-87317-872-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads