Кета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ке́та (Oncorhynchus keta) — прахадная чырвоная рыба, найбольш масавы і шырока распаўсюджаны від з роду ціхаакіянскіх ласосяў. Аб’ект промыслу.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела — да 1 м, маса — да 14 кг. Адрозніваюцца дзве сезонныя формы: летняя і асенняя (больш буйная).
Шчэлепных тычынак 19—25, шчэлепных прамянёў 12-15. Ад іншых відаў ціхаакіянскіх ласосяў адрозніваецца вялікай колькасцю піларычных прыдаткаў (да 185).
Пашырэнне
Пашырана ў паўночнай частцы Ціхага акіяна: каля азіяцкіх берагоў ад Чукоткі да Карэі і в-ва Хонсю, каля амерыканскіх — ад Аляскі да Каліфорніі. У невялікай колькасці дасягае рэк басейна Паўночнага Ледавітага акіяна, ад р. Лена да р. Макензі.
Асаблівасці біялогіі

Дарослыя жывуць у моры, нерастуюць у рэках: летняя форма — у ліпені—жніўні, асенняя — у кастрычніку—снежні. Звычайна ва ўзросце 4-6 год ідзе на нераст у рэкі. У час нерасту набывае «шлюбнае» убранне, змяняецца афарбоўка цела, на спіне з’яўляецца горб, сківіцы згінаюцца, зубы моцна павялічваюцца; асабліва ярка гэтыя прыкметы праяўляюцца ў самцоў. Пасля нерасту гіне.
Маляўкі кормяцца беспазваночнымі, дарослыя ў моры — рыбай.
Плоднасць каля 3—4 тыс. ікрынак. Ікра аранжавая, да 9 мм у дыяметры.
Промысел

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.
Літаратура
- Кета // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads