Кета (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кета (возера)map
Remove ads

Кета́, Хіта (руск.: Кета́[1][2], руск.: Хита[2]) — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Пясіна, за 80[3] км ад горада Нарыльск.

Хуткія факты Кета, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 452 км². Даўжыня 94 км, шырыня да 13 км[3]. Даўжыня берагавой лініі 235[3] км. Найбольшая глыбіня 180[3] м. Аб’ём вады каля 36[3] км³. Плошча вадазбору 2990[2] км². Жыўленне возера снегавое і дажджавое. Упадаюць рэкі Амдундакта, Дапту, Адынджапкі, Такінда, Эўкіт і інш. Сцёк па рацэ Рыбная (прыток ракі Нарыльская). Возера пакрытае лёдам з кастрычніка па ліпень[3]. Катлавіна выцягнутай формы. Берагі стромкія.

Возера багатае рыбай. Водзяцца галец азёрны, палія азёрная, галец Драгіна (Salvelinus drjagini), сіг, харыус, рапушка, пелядзь, мянтуз, шчупак, акунь, падкаменшчык сібірскі, гальян і іншыя віды[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads