Закон сусветнага прыцягнення
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зако́н сусве́тнага прыця́гнення (зако́н гравіта́цыі) — закон, які вызначае інтэнсіўнасць гравітацыйнага ўзаемадзеяння цел. Закон сусветнага прыцягнення быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе.
Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго з сілаю, прама прапарцыянальнаю здабытку іх мас і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласці паміж імі.

або ў вектарнай форме
дзе G — гравітацыйная пастаянная, роўная −6,673 * 10−11 м³/(кг*с²)
Remove ads
Уласцівасці ньютонаўскага прыцягнення
У ньютонаўской тэорыі кожнае масіўнае цела спараджае сілавое поле прыцягнення да гэтага цела, якое называецца гравітацыйным полем. Гэта поле патэнцыйнае, і функцыя гравітацыйнага патэнцыялу для матэрыяльнага пункта з масай вызначаецца формулай:
У агульным выпадку, калі шчыльнасць рэчыва размеркавана адвольна, задавальняе ўраўненню Пуасона[1]:
Рашэнне гэтага раўнання запісваецца ў выглядзе:
дзе — адлегласць паміж элементам аб’ёму і пунктам, у якім вызначаецца патэнцыял , — адвольная нязменная.
Сіла прыцягнення, якая дзейнічае ў гравітацыйным полі на матэрыяльную кропку з масай , звязана з патэнцыялам формулай:
Сферычна сіметрычнае цела стварае за сваімі межамі такое ж поле, як матэрыяльны пункт той жа масы, размешчаная ў цэнтры цела.
Траекторыя матэрыяльнай кропкі ў гравітацыйным полі, ствараным шмат большай па масе матэрыяльным пунктам, падпарадкоўваецца законам Кеплера. У прыватнасці, планеты і каметы ў Сонечнай сістэме рухаюцца па эліпсах ці гіпербалах. Уплыў іншых планет, што скажае гэтую карціну, можна ўлічыць з дапамогай тэорыі ўзбурэнняў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads