Клычніяз Азалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клычніяз Азалаў
Remove ads

Клычнія́з Аза́лаў (10 сакавіка 1921 — 27 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, шабельнік 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі (сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія) 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944), гвардыі чырвонаармеец.

Хуткія факты Клычніяз Азалаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1921 года ў ауле Меджаур Баба Сары, цяпер Марыйскі этрап Марыйскага велаята Туркменістана, у сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці туркмен. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. З мая 1943 года на фронце.

Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. п. Лоеў у кастрычніку 1943 г. Пад моцным агнём праціўніка гвардыі радавы К. Азалаў пераправіўся разам з аддзяленнем на правы бераг ракі і на працягу 2 гадзін стрымліваў націск ворага, што садзейнічала пераправе падмацаванняў. Першым кінуўся ў траншэі ворага, знішчыў 13 гітлераўцаў. У баі за чыгуначную станцыю Шацілкі быў цяжка паранены і 27 снежня 1943 г. памёр ад ран[1].

Пахаваны ў Шацілках (цяпер Светлагорск) у брацкай магіле савецкіх воінаў каля прывакзальнай плошчы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць гвардыі чырвонаармейцу Азалаву Клычніязу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем Героя названа вуліца у горадзе Светлагорску Гомельскай вобласці.
  • Імя Азалава носіць школа № 3, у якой ён вучыўся.
  • У родным калгасе ўстаноўлены бюст Героя.
  • Імя Клычніяза Азалава высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-мі Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых:
    • у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан (горад Уфа, вуліца Савецкая, 14)
    • у музеі 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі (горад Уфа, вуліца Левітана, 27).

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Гомельская вобласць.  383 с., іл.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads