Клясціцкае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кля́сціцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад гарадскога пасёлка Расоны, каля аграгарадка Клясціцы.

Хуткія факты Клясціцкае, Размяшчэнне ...

Створана ў 1959 годзе на рацэ Нішча ў энергетычных мэтах (Клясціцкая ГЭС). Плошча паверхні 1,25 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 2 м. Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Аб’ём вады 2,52 млн м³. Плошча вадазбору 1089 км². Берагавая лінія даўжынёй 11,05 км моцна парэзаная. Берагі параслі лесам; вышыня іх у вярхоўі да 5 м, каля плаціны да 10—15 м. Дно выслана пяском і слаба заіленае. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны складае 226,8 млн м³.

На паўночным усходзе ў вадасховішча ўпадае рака Люці.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads