Клімовічы
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клімо́вічы[2] (трансліт.: Klimovičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.
У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, які належаў Ф. Ягміну. У 1858 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Remove ads
Насельніцтва
- 139 сялянскіх душ (1858)
- 226 жыхароў (1905)
- 16 двароў, 114 жыхароў (1921)
- 113 жыхары (1959)
- 79 жыхароў (1970)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads