Кліны (Слаўгарадскі раён)

скасаваная вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у складзе Каменкаўскага сельсавета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кліны́[3] (трансліт.: Kliny, руск.: Клины) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзілася за 2,5 км ад Слаўгарада. Побач з дарогай Р-140.

Бліжэйшыя населеныя пункты Благадаць, Гайшын, Дубна, Рудня і інш.

Гідраграфія

Праз вёску цячэ ручай, левы прыток ракі Галуба. На захад ад вёскі цячэ рака Сож. Паблізу Блакітная крыніца.

Гісторыя

У 1910 годзе ў Старынскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі[4], 23 двары, 195 жыхароў (90 мужчын, 105 жанчын), на рацэ Галуба[4].

У складзе Каменкаўскага (Каменскага) сельсавета Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.

У складзе саўгаса «Памяць Фрунзе».

У 1943 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была разбурана[5].

23 мая 1945 года Прапойскі раён перайменаваны ў Слаўгарадскі раён. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска расселена.

Remove ads

Насельніцтва

Славутасць

Thumb
Блакітная крыніца
  • Блакітная крыніца[6] — гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, зацверджаны ў 1985 годзе. У 2016 годзе Блакітная крыніца атрымала статус дзяржаўнай прыродаахоўнай установы.

Крыніца ўяўляе сабой невялікае возера з цёмна-сіняй ніколі не замярзаючай вадой. Пад ім на глыбіні 2,5 метра размешчаны кратэр, з якога і б’юць падземныя воды. Прыблізная глыбіня гэтай шахты — 300 метраў. Кожную секунду адтуль на паверхню вырываецца 60 літраў вады.

  • Памятны камень з выявай Кацярыны. Прысвечаны легендзе аб паходжанні Блакітнай крыніцы.
  • Капліца святых пакутнікаў Макавеяў.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads