Гісторыя Сербіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гісторыя Сербіі — гісторыя сучаснай дзяржавы Сербія.
Remove ads
Старажытная гісторыя

(чырвоным пункцірам паказаны сучасныя межы Сербіі)
Тэрыторыя цяперашняй Сербіі была заселена за некалькі сотняў гадоў да нашай эры. Спачатку на ёй пражывалі плямёны ілірыйцаў. У V ст. да н.э. сюды прыйшлі плямёны кельтаў. Кельты пабудавалі тут першыя гарады. Самы вялікі горад назвалі Сінгідунум. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца сталіца Сербіі — Бялград.
У І ст. да н.э. тэрыторыя Сербіі была заваявана рымлянамі. У 395 годзе, пасля падзелу Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю, тэрыторыя сучаснай Сербіі аказваецца ў складзе Усходняй імперыі (Візантыі).
З сярэдзіны VI ст. тэрыторыю сучаснай Сербіі паступова засяляюць славянскія плямёны. Славяне асімілююцца з мясцовымі жыхарамі гэтага рэгіёну — ілірыйцамі, кельтамі, рымлянамі[1].
Remove ads
Сярэднія стагоддзі
У VIII ст. было заснавана сербскае княства пад кіраваннем дынастыі Уласціміравічаў. Вакол яго аб’ядналіся яшчэ некалькі плямёнаў. Але пасля смерці апошняга князя з гэтага клана аб’яднанне распалася. У выніку гэта тэрыторыя была далучана да Візантыі.
У 1040 годзе сербы, якія пражывалі на прыморскай тэрыторыі, паднялі паўстанне супраць праўлення Візантыйскай імперыі. Яны стварылі незалежнае княства пад назвай Дукля (знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Чарнагорыі). Праз некаторы час было заснавана яшчэ адно валоданне — Рашка. Дукля і Рашка аб’ядналіся ў 1142 годзе ў Вялікае Сербскае Княства, на чале якога стала дынастыя Вуканавічаў.
Праз некалькі дзясяткаў гадоў клан Вуканавічаў змяняе Стэфан Неманя. Ён узышоў на трон у 1180 годзе. Падчас панавання Няманічаў сербская дзяржава займала ўсю паўднёва-заходнюю частку Балканскага паўвострава. У гэты ж перыяд Сербія цалкам выходзіць са складу Візантыйскай імперыі. Стэфан Першавянчаны, сын Стэфана Немані, становіцца першым каралём сербаў.

Ўздым сярэднявечнай сербскай дзяржавы прыпадае на першую палову XIV ст., калі каралём сербаў стаў Стэфан Душан. Падчас ваенных паходаў ён заваяваў Албанію, Эпір, Фесалію, заходнюю частку Грэцыі, Македонію. У выніку Сербія стала самай вялікай дзяржавай у паўднёва-ўсходняй частцы Еўропы. Але ў 1371 годзе, пасля гібелі сына Стэфана Душана, Стэфана Ураша, дзяржава падзялілася на некалькі невялікіх уладанняў[1].
Remove ads
Асманскі перыяд
У 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, дзе сербскіх князёў перамагла армія турак. Пасля гэтага Сербія на некалькі стагоддзяў патрапіла ва ўладанне Асманскай імперыі. Першапачаткова сербы тады сталі не падданымі турэцкіх султанаў, а іх васаламі.
У перыяд з 1459 па 1804 гады, Сербія знаходзілася пад прамым кіраваннем Асманскай імперыі. Неаднаразова падымаліся паўстанні, якія доўжыліся некалькі дзесяцігоддзяў. Працяг палітычнага крызісу ў Асманскай імперыі прывёў да сербскага паўстання (1804—1813), падчас якога была абвешчана незалежнасць Сербіі, але турэцкія войскі здолелі задушыць паўстанне. Праз два года, ўспыхнула другое паўстанне пад кіраўніцтвам Мілаша Абрэнавіча, якое скончылася падпісаннем пагаднення, паводле якога Сербія атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Турцыі.
Стварэнне незалежнай сербскай дзяржавы ў ХІХ ст
У 1867 апошнія асманскія войскі пакінулі Сербію, і дзяржава становіцца дэ-факта незалежнай. На Берлінскім кангрэсе ў 1878 годзе. Сербія атрымала міжнароднае прызнанне.
У пачатку ХХ ст. значна павялічвае сваю плошчу за кошт перамогі ў балканскіх войнах. З вялікімі людскімі і матэрыяльнымі стратамі, Сербія ўнесла свой уклад у перамогу Антанты ў Першай сусветнай вайне.
Сербія ў складзе «першай» Югаславіі
Пасля 1918 г. Сербія страчваючы свой суверэнітэт і дзяржаўнасць становіца адной з заснавальніц Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, пераназванага ў 1929 г. у Каралеўства Югаславія.
У гады Другой сусветнай вайны, тэрыторыя Сербіі знаходзяцца пад акупацыяй нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў Італіі, Балгарыі, Венгрыі, Албаніі, а таксама пра-фашысцкага марыянеткавага дзяржаўнага ўтварэння Незалежная Дзяржава Харватыя.
Remove ads
Сербія ў складзе «другой» Югаславіі
Адразу пасля вайны (1945 год) ў якасці пераемніцы Каралеўства Югаславіі, утварылася Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія, якая знаходзілася пад уладай новага камуністычнага рэжыму на чале з І. Б. Ціта. Новая Югаславія складалася з пяці рэспубалік: Сербіі, Харватыі, Славеніі, Чарнагорыі і Македоніі. У тым жа 1945 годзе краіна атрымала новую назву Федэральная Народная Рэспубліка Югаславія, назва праіснавала да 1963 г. калі была перайменавана ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію.
Remove ads
Сербія на сучасным этапе
У 1991—1992 гадах, калі Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія вышлі з складу СФРЮ, Сербія і Чарнагорыя захавалі федэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 года абвясцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносін 4 лютага 2003 года абвешчана новая дзяржаўная супольнасць Сербія і Чарнагорыя, якая стала прадаўжальнікам СРЮ. Пасля правядзення ў Чарнагорыі 21 мая 2006 года рэферэндуму пра яе дзяржаўную самастойнасць Народная Скупшчына Рэспублікі Сербіі 5 чэрвеня 2006 года пацвердзіла, што паводле Дэкларацыі незалежнасці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасці Сербіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сербія ёсць правапераемнікам Сербіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads