Кнігаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кнігаўка
Remove ads

Кні́гаўка, ка́ня (Vanellus vanellus) — невялікая птушка сямейства сяўцовых атрада сеўцападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Народныя назвы: кныга, чайка, кігіка[1].

Апісанне

Даўжыня цела 28-34 см, размах крылаў 66-80 см, маса каля 200 г. Галава, шыя і валлё чорныя, з сіне-зялёным металічным бляскам, спіна аліўкава-зялёная з пурпуровым адлівам, грудзі і брушка белыя. На галаве доўгі вузкі чубок. Крылы шырокія, закругленыя на канцах. Маладыя цёмна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам. Голас: гучнае, трошкi хрыплае «кiі-р-вi», «кіі-р-віі».

Remove ads

Пашырэнне

Месцы пражывання — лугi з сярэдняй вiльготнасцю, пашы, вiльготныя палi паблiзу лугоў, дэльты рэк, берагi i рачныя астравы (даходзіць да вышыні ў 800—900 м, у выключных выпадках — да 1000 м в.у.м.).

Арэал ад Еўропы (акрамя крайніх паўночнага ўсходу і поўдня) шырокiм поясам праз Цэнтральную Азiю да Цiхага акіяна. Пералёты ў (канцы ІІ) III—IV, (канец V) VI—XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напрыклад, у Вялікабрытаніі, Францыі, Паўночнай Італіі, Іспаніі, Турцыі). Распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў (народныя назвы кігіка, кныга, чайка). Месца зiмовак: Заходняя i Паўднёвая Еўропа, Брытанскiя астравы, Малая, Паўднёвая i Усходняя Азiя, Японскiя астравы, Паўночная Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

Лётае не хутка, але манеўрана. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, таксама малюскамі, чарвямі, насеннем раслін.

Гняздо ў неглыбокай ямцы сярод нiзкай раслiннасцi на адкрытым месцы, скупая высцiлка з сухой травы, дыяметр 10-14 см, Вышыня каля 2 см. Яйкi (звычайна 4, часам 2-5) грушападобныя, аліўкавыя, алiўкава-зялёныя альбо светла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя i густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46 х 33 мм.

Птушаняты пачынаюць лётаць праз месяц.

Remove ads

У міфалогіі

У вершы «Мая Бесядзь» Аркадзь Куляшоў расказвае легенду аб нараджэнні рэк. Стваральнікамі блакітна-вадзяных зямных стужак былі птушкі. Вялікія намаганні давялося ім прыкласці, каб выкапаць бясконцае мноства рэчышчаў. Адна толькі каня цешылася адпачынкам ды кпіла з працавітых птушак, за што яны паслалі ёй вечны праклён:

"

Таму і лятае яна над рэкамі
І просіць піць
Аж да сённяшніх дзён.

"

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads