Кобрынка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́брынка, Кобрынскі канал — рака ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Remove ads
Назва
Рачная назва балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання. Ад назвы ракі ўтварылася назва паселішча Кобрынь.
Найбліжэйшы аналаг — назва дняпроўскай ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытоку Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай Недра[1]. Гэта адны з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў. Назва *Kobr-in- ад літоўскага kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся».
Ад kūbrinti таксама балцкія назвы «звілістых» рэк польск. Kubra (басейн Нарава), рус. Кубрь (у басейне Дзясны), літ. Kūbris[2][3].
Корань Kobr- таксама ў прускім тапоніме Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 г.)[4]. Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, літоўскім kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні).
Тыпалагічны адпаведнік — назва паўночнасмаленскай ракі Гжаць (< *Guž-et-), ад літоўскага gužas «бусел»[5], gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся»[6].
Назва кобрынскай ракі матываваная звілістасцю яе рэчышча.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 11,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Плошча вадазбору 23 км². Пачынаецца каля вёскі Ізабелін, вусце ў межах горада Кобрын. Рэчышча каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads