Козіна (Козінскае сельскае паселішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Козіна (руск.: Козино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Козінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 74 жыхары (2007).
Remove ads
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 5 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска, за 5 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Дрэсна. За 4 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Саколья гара на лініі Смаленск — Рослаўль.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads