Францыя на конкурсе песні Еўрабачанне
удзел Францыі ў песенным конкурсе Еўрабачанне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францыя ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з моманту яго ўтварэння — з 1956 года, прапусціла конкурс толькі 2 разы, у 1974 і 1982 гадах. Разам з Германіяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй і Іспаніяй з'яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Францыя перамагала на конкурсах пяць разоў (1958, 1960, 1962, 1969, 1977) і адзін раз заняла апошняе месца (2014).
Францыя тры разы прымала ў сябе конкурс, у 1959, 1961, 1978 гадах.
Упершыню Францыя перамагла ў конкурсе ў 1958 годзе, з песняй «Dors, mon amour», якую выконваў Андрэ Клаво. У 1960-х былі яшчэ тры перамогі: «Tom Pillibi» у выкананні Жаклін Бойер ў 1960 годзе, «Un premier amour» у выкананні Ізабэль Обрэ ў 1962 годзе, і «Un jour, un enfant» у выкананні Фрыды Бакара ў 1969. Пятую перамогу французы зарабілі ў 1977 годзе, калі краіну прадстаўляла Марыя Мірыям з песняй «L'oiseau et l'enfant». Таксама Францыя пяць разоў была на другім месцы, у 1957, 1976, 1990, 1991 і 2021 гадах.
У пачатку 21-га стагоддзя не мела асаблівых поспехаў на конкурсе. У 2000-х і 2010-х гадах толькі два разы была ў пяцёрцы лепшых, у 2000 і 2001 гадах. Таксама яшчэ два разы была ў Топ-10. 2020-я гады пачаліся з паспяховага другога месца, якое ў 2021 заняла Барбара Праві з песняй «Voilà».
За 63 гады ўдзелу атрымала 4154 балаў.
Remove ads
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасавання
Станам на 2021 год гісторыя галасавання Францыі выглядае наступным чынам:
Прэмія Марсэля Безансона[1]
Remove ads
Фотагалерэя
- Андрэ Клаво ў Хільверсуме (1958)
- Ізабэль Обрэ ў Люксембургу (1962)
- Гі Мардэль у Неапале (1965)
- Гі Бонэт у Амстэрдаме (1970)
- Кэтрын Фэры ў Гаазе (1976)
- Profil у Гаазе (1980)
- Dan Ar Braz у Осла (1996)
- Джонатан Серрада ў Стамбуле (2004)
- Les Fatals Picards у Хельсінкі (2007)
- Себасціян Тэлер у Белградзе (2008)
- Патрысія Каас у Маскве (2009)
- Джэсі Матадор у Осла (2010)
- Амары Васілі ў Дзюсельдорфе (2011)
- Амандзін Буржуа ў Мальмё (2013)
- Twin Twin у Капенгагене (2014)
- Ліза Анжэл у Вене (2015)
- Амір Хаддад у Стакгольме (2016)
- Алма ў Кіеве (2017)
- Madame Monsieur у Лісабоне (2018)
- Білал Хасані ў Тэль-Авіве (2019)
Remove ads
Зноскі
- Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv (2 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 July 2019. Праверана 8 December 2019.
- Klier, Marcus. The Eurovision 2009 Marcel Bezençon Awards . esctoday.com (18 мая 2009). Праверана 8 December 2019.
- Winners of the Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv (16 мая 2011). Праверана 8 December 2019.
- Here are the winners of the Marcel Bezençon Awards 2018! . eurovision.tv (12 мая 2018). Праверана 8 December 2019.
- The Marcel Bezençon Award(недаступная спасылка) (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 29 сакавіка 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads