Турцыя на конкурсе песні Еўрабачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Турцыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Remove ads

Турцыя брала ўдзел ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1975 па 2012 год. У 1975 годзе прадстаўніца Турцыі Семіха Янкі з песняй «Seninle bir dakika» заняла апошняе масца, набраўшы ўсяго 3 балы. Пасля гэтага дзяржава была апошняй на конкурсе яшчэ двойчы: у 1983 і 1987 гадах, пры гэтым абодва разы краіна не атрымала ніводнага бала.

Хуткія факты Турцыя, Удзелы ...

Доўгі час удзел Турцыі ў конкурс быў не вельмі паспяховым, з 1975 па 1996 гады краіне толькі аднойчы ўдалося ўвайсці ў топ-10, гэта адбылося ў 1986 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт Klips ve Onlar, з песняй «Halley», яны занялі 9-е месца.

У 1997 годзе краіна ўпершыню ўвайшла ў топ-3, трэцяе месца заняла Шэбнем Пакер, яна выконвала песню «Dinle». Яшчэ праз некалькі гадоў, у 2003, Сертаб Эрэнер з песняй «Everyway That I Can» здабыла для Турцыі першую і адзіную перамогу. З гэтага моманту вынікі краіны на конкурсе палепшыліся, з моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна толькі аднойчы не змагла ўвайсці ў фінал: у 2011. А ў фіналах пры гэтым, амаль заўсёды была ў топ-10. У 2010 годзе, гурт MaNga спыніўся за крок да перамогі, заняўшы другое месца.

14 снежня 2012 года, мясцовы вяшчальнік TRT аб’явіў аб тым, што Турцыя адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе 2013 года. Прычынай гэтага стала незадаволенасць краіны сістэмай галасавання на Еўрабачанні, а таксама асаблівае становішча краін «Вялікай пяцёркі», якія заўсёды, незалежна ад вынікаў, маюць права ўдзелу адразу ў фінале конкурса. Праз год, краіна зноў адмовілася ад удзелу, а 14 мая 2014, было аб'яўлена, што краіна больш ніколі не павернецца на конкурс.

За ўсю гісторыю ўдзелу Турцыя набрала ў фінале 1995 балаў, а ў паўфінале — 790 балаў.

Remove ads

Удзельнікі

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Remove ads

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

Больш інфармацыі Год, Горад ...

Гісторыя галасавання

Станам на 2012 год гісторыя галасавання Турцыі выглядае наступным чынам:

Больш інфармацыі Большасць балаў аддалі (фінал), Месца ...

Узнагароды

Прэмія Марселя Безансона

Больш інфармацыі Год, Прэмія ...

Фотагалерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads