Швейцарыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швейцарыя ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з самага пачатку існавання конкурса ў 1956 годзе. Пры гэтым дзяржава за ўсю гісторыю ўдзелу прапусціла чатыры конкурсы (1995, 1999, 2001, 2003). Першым прадстаўніком краіны была Ліз Асіа, яна і стала першай у гісторыі пераможцай конкурса. Акрамя таго, прадстаўніца краіны на конкурсе 1988 года Селін Дыён здабыла для краіны другую перамогу. Самыя горшыя рэзультаты — апошняе месца краіна займала ў паўфіналах 2004, 2010, 2015, 2016, а таксама ў фіналах 1964, 1967, 1974, 1998, 2011.
З моманту ўвядзення паўфіналаў (2004) краіна пераважна не магла прайсці ў фінал, з 17 апошніх конкурсаў краіна 11 разоў заставалася па-за фіналам. Па гэтым паказчыку Швейцарыя ўзначальвае антырэйтынг. Аднак у 2019 і 2021 гадах дзяржава змагла перарваць шэраг няўдач і не толькі прайшла ў фінал, а нават дасягнула топ-5.
Амаль што ўсе прадстаўнікі Швейцарыі на «Еўрабачанні» невядомыя па-за межамі краіны, але тройчы адбывалася выключэнне з правілаў: у 1988 годзе Селін Дыён перамагла на конкурсе; у 1993 годзе Эні Котан заняла трэцяе месца і ў 2005 дзявочая рок-група з Эстоніі «Vanilla Ninja» заняла 8 месца ў фінале.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Швейцарыя атрымала ў фіналах 2923 балаў, а ў паўфіналах — 1189.
Remove ads
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасавання
Станам на 2021 год гісторыя галасавання Швейцарыі выглядае наступным чынам:
Узнагароды
Прэмія Марселя Безансона
Галерэя
Remove ads
Зноскі
- The Marcel Bezençon Award(недаступная спасылка) (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 26 сакавіка 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads