Конрад Лорэнц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад Лорэнц
Remove ads

Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).

Хуткія факты Конрад Лорэнц, Дата нараджэння ...

Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.

Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Hess E. H. Konrad Lorenz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Лоренц Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. NNDB — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1373513'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads