Копішча

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Копішчаmap
Remove ads

Ко́пішча[3] (трансліт.: Kopišča, руск.: Копище) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 2009 год (перапіс) — 488 чалавек
  • 1999 год (перапіс) — 212 чалавек

Размяшчэнне

Вёска Копішча размешчана ля паўночна-ўсходняй мяжы Мінска, паміж сталічнай вуліцай Гінтаўта[5] і шасэ Н9031[6]. Вышыня цэнтра населенага пункта складае 230 м. Паблізу вёскі знаходзіцца база ДТСААФ[7] і сасновы лес[8].

Жылы фонд

Па стане на 2010 год жылы фонд у Копішчы ўключаў 105 індывідуальных пабудоў, у т. л. дамоў катэджнага тыпу[7][9].

У рамках пашырэння Мінска быў зацверджаны праект дэталёвай планіроўкі, згодна з якім у раёне Копішча ўзводзіцца шматпавярховы мікрараён, а частка пабудоў вёскі (асабліва старых і прылеглых да новага кварталу, усяго 20 дамоў) зносіцца. Аднак пасля архітэктары вылучылі карэкціроўку праекта, дзе прапануецца ліквідаваць ўжо ўсю вёску і ваколіцу базу ДТСААФ. 12 чэрвеня 2008 прэзідэнт А. Р. Лукашэнкі выдаў даручэнне № 09/03, якое прадстаўляе Пріорбанку і фірме «Этэрыка» права на забудову тэрыторыі мікрараёна «Копішча» без правядзення аўкцыёну[7][9].

Жыхары Копішча занепакоеныя падзеямі, што адбываюцца, і ў калектыўным лісце звярнуліся да прэзідэнта Беларусі з просьбай абараніць іх правы[7].

Remove ads

Адукацыя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Карта Минска 2008 Архівавана 8 лістапада 2013. (руск.)
  4. Даныя праграмы Google Maps
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads