Хвоя
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хвоя, або Сасна[1] (Pinus) — род вечназялёных дрэваў, радзей кустоў, сямейства хваёвых.
Remove ads
Апісанне
Вышыня дрэў 20—50 м, дыяметр ствала да 150 см. Большасць відаў светлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 300—500 гадоў), непатрабавальныя да глебы і вільгаці.
Каранёвая сістэма моцна развітая, стрыжнёвая. Крона маладых дрэў паўшарападобная, потым парасонападобная да плоскай. Ствол прамы, гладкі, кара лушчыцца. Ігліца доўгая і вузкая, у пучках па 2, 3 або 5, захоўваецца 3—6 гадоў. Шышкі разнастайнай формы і памераў. Насенне арэшкападобнае, звычайна з крылцам.
Remove ads
Пашырэнне
Натуральны арэал хвоі практычна не выходзіць за межы паўночнага паўшар’я, дзе яна распаўсюджана ў лясах умеранага пояса, а таксама ў горных абласцях субтрапічнага і трапічнага паясоў.
Адзіны від[2] на Беларусі хвоя звычайная (Pinus sylvestris) — самая распаўсюджаная дрэўная парода ў краіне. Інтрадукавана яшчэ 20 відаў, з іх у садова-паркавай і лясной культуры 10; найбольш вядомыя: хвоя веймутава (Pinus strobus), румелійская (Pinus peuce), сібірская кедравая, або кедр сібірскі (Pinus sibirica), хвоя Банкса (Pinus banksiana), цвёрдая (Pinus ponderosa), чорная (Pinus nigra).
У паўднёвым паўшар’і да нядаўняга часу рос толькі адзін від гэтага роду — хвоя Меркуза (Pinus merkusi), але і гэты від хвоі захадзіў да поўдня ад экватара толькі на 2°. Аднак у наш час у Паўднёвым паўшар’і з’явіліся штучна пасаджаныя хваёвыя лясы, для стварэння якіх выкарыстоўвалася пераважна хвоя прамяністая (Pinus radiata). Натуральнае месца распаўсюджання гэтага прыгожага віду — усяго некалькі дзясяткаў гектараў у Каліфорніі і на адным з блізкіх астравоў. Насаджэнне гэтай хвоі пачалося ў пачатку 20 ст. у Аўстраліі і Новай Зеландыі, і цяпер штучныя хваёвыя лясы займаюць тут вялікія плошчы. Некалькі меншую плошчу займаюць штучныя хваёвыя лясы ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары.
Remove ads
Падроды і віды
Род налічвае 130 відаў[3]. Сістэматыка паміж відамі і родам нестабільная, сваяцкія адносіны паміж відамі і секцыямі яшчэ даследуюцца, розныя крыніцы могуць выкарыстоўваць розныя склады секцый-падсекцый і размеркаванне ў іх відаў. Па адной з апошніх версій унутрыродавай сістэматыкі віды размеркаваны ў два падроды, падзеленых на дзве секцыі кожны, са сваімі падсекцыямі[4][5].
Падрод Pinus
Секцыя Trifoliae Duhamel
|
Падрод Strobus Lemmon
Секцыя Parrya Mayr
|
Некаторыя віды:
Remove ads
Захворванні
Выкарыстанне
Арэхаплодныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Група відаў хвоі дае ядомае, часцей бяскрылае насенне. т. зв. кедравыя арэхі. Драўніна выкарыстоўваецца Ў будаўніцве, як паліва, ідзе на вырабы. 3 яе атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, тэрпенцінавы алей, смалу, вар, дзёгаць; з ігліцы — вітамін C, эфірны алей; з насення — кедравы алей. Пасадкі хвоі выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads