Корка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Корка, або рытыдом (лац.: rhytidoma) — вонкавая частка кары шматгадовых парасткаў і каранёў, складаецца са змярцвелых участкаў першаснай кары і другаснай флаэмы. Гэтыя дзве тканкі аддзелены перыдэрмамі, ўтворанымі неаднаразова закладзенымі фелагенамі [1]. Перыферычныя пласты коркі ападаюць, і стары пласт фелагена адмірае. Замест яго далей ад цэнтра закладваецца новы пласт, і, такім чынам, фарміруецца некалькі перыдэрмаў[2]. Адміранне тканак, якія размяшчаюцца паміж перыдэрмамі, абумоўлена газа- і воданепранікальнасцю корку, які уваходзіць у перыдэрму[2].
Корка на ствале Robinia pseudacacia | ||||||||||
Па характары залажэння фелагена адрозніваюць:
Асабліва магутная корка развіваецца на старых ствалах і каранях дрэў. У хмызнякоў шмат корка не ўтвараецца, з прычыны таго, што яна звычайна хутка скідаецца. У некаторых дравяністых раслін (напрыклад, у бука) коркі няма[3].
Частата скідання корка, як і ўзрост першага яе аддзялення, вар'іруюць у розных раслін. У вінаграда і сунічнага дрэва корка ападае штогод, іншыя расліны змяняюць яе паступова[1]. У вінаграда корка аддзяляецца ўжо ў першы год жыцця парасткаў, у яблыні, грушы — на 6—8-м годзе, у ліпы — на 10—12-м, у дуба — на 25—30-м, у піхты, граба — ва ўзросце 50 гадоў і болей[3].
Прычынай скідвання коркі можа быць, апроч натуральнага развіцця расліны, могуць быць грыбы, лішайнікі, механічныя пашкоджанні перыдэрмы[3].
Роля скарынкі ў жыцці расліны:
- разам са скарынкай расліна вызваляецца ад назапашаных шкодных прадуктаў метабалізму;
- абарона ад сонечных апёкаў, перагрэву, выпарэння вады, вымярзання, шкоднікаў і інфекцыйных агентаў[1].
Корак, якая атрымліваецца з коркі коркавага дуба і амурскага аксаміту, мае практычнае значэнне[1].
Remove ads
Зноскі
- Лотова, Нилова, Рудько 2007, с. 40.
- Лотова 2010, с. 72.
- Анатомия и морфология растений: корка. Праверана 12 студзеня 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

