Корац

горад у Ровенскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Корацmap
Remove ads

Корац[1], таксама Корэць[2] (укр.: Корець) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Корчык. Адміністрацыйны цэнтр Корацкага раёна. Насельніцтва 8446 чал. (2001). Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ) у Валынскім княстве датуецца 1150 годам[1]. У XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладанне князёў Астрожскіх, якія пабудавалі тут мураваны замак.

У XV ст. перайшоў да князёў Карэцкіх. У 1495 годзе вытрымаў аблогу крымскіх татараў.

У 1533 годзе у Корцы пабудавалі драўляны парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, адноўлены ў пач. XVII ст.. З 1565/66 гг. у Луцкім павеце Валынскім ваяводстве. З 1569 года згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.

У 16121619 гадах у Корцы жыў Лаўрэнцій Зізаній. У пачатку XVII ст. Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месце кляштар францысканцаў з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1629 год у Корцы было 1124 дымы[3].

У 17541767 гг. у горадзе пабудаваны ўніяцкі Уваскрасенскі манастыр. У 17761781 гг. у Корцы працавала яўрэйская друкарня. У 1788 годзе ў горадзе пачаў працаваць фарфорава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў. З 1791 года ў Гарынскім павеце.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1873 годзе адбылося адкрыццё аднайменнай чыгуначнай станцыі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 па студзень 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Славутасці

Thumb
Касцёл Св. Антонія
  • Былы кляштар францысканцаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Св. Тройцы)
  • Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл Св. Антонія (1533)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads