Крапінкавая смалёўка
від жукоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крапінкавая смалёўка[1], белакропчаты слонік[2], хваёвы слонік[3] (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду Смалёўкі (Pissodes) з сямейства слонікаў.
Remove ads
Апісанне
Пярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5—7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).
Арэал
Распаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads