Краснаполле (Расонскі раён)

аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснаполле (Расонскі раён)map
Remove ads

Краснапо́лле[1] (трансліт.: Krasnapollie, руск.: Краснополье) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 34 км у кірунку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 155 км ад Віцебска, на рацэ Дрыса[2].

Remove ads

Гісторыя

У 1931—1954 гадах цэнтр Старадворскага сельсавета. З 1966 года цэнтр Краснапольскага сельсавета.

У 2008 годзе вёска пераўтворана ў аграгарадок, у склад увайшлі вёскі Зарэчча, Слабада, Карпіна[3].

Насельніцтва

  • 1998 год — 328 жыхароў, 149 двароў[2]
  • 1999 год — 373 жыхары
  • 2010 год — 685 жыхароў[3]

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў.

У літаратуры

Маёнтак Краснаполь на беразе Дрысы згадваецца ў апавяданні «Успаміны пра наведванне роднага краю» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Паводле паданняў, запісаных Баршчэўскім, там яшчэ за паганскімі часамі жыў князь Бой, што выславіўся на Белай Русі як магутны асілак. Ён меў моцных сабак з імёнамі Стары і Гаўры, што маглі перамагчы ў баі мядзведзя і часта ратавалі свайго гаспадара. Калі сабакі памерлі ад старасці, ім былі прызначаны ўрачыстыя дні, і дагэтуль людзі ў той мясцовасці спраўляюць тое свята раз на год — перад Сёмухаю.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads