Крывасмок (род раслін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крывасмок (род раслін)
Remove ads

Крывасмо́к[1][2] (Sanguisórba) — род шматгадовых травяністых карэнішчавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Арэал роду ахоплівае амаль усе рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Крывасмок лекавы (Sanguisorba officinalis) на паштовай марцы Беларусі
Remove ads

Назва

Лацінская назва роду паходзіць ад лац. sanguis — кроў і sorbeo — смактаць, паглынаць; беларуская назва — калька з латыні.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і паўкусты. Сцёблы прамастойныя. Лісце чаргаванае, перыстае, на чаранках. Кветкі дробныя, сабраныя ў галоўчатыя ці коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.

Віды

Колькасць відаў — каля дваццаці (9[3]). Некаторыя з іх:

  • Sanguisorba albanica
  • Sanguisorba albiflora
  • Sanguisorba alpina Bunge Крывасмок альпійскі
  • Sanguisorba ancistroides
  • Sanguisorba annua
  • Sanguisorba canadensis
  • Sanguisorba diandra
  • Sanguisorba dodecandra
  • Sanguisorba hakusanensis
  • Sanguisorba hybrida
  • Sanguisorba menziesii
  • Sanguisorba minor
  • Sanguisorba obtusa
  • Sanguisorba occidentalis
  • Sanguisorba officinalis L. typus[4] Крывасмок лекавы, ці Крывасмок аптэчны[5]
  • Sanguisorba tenuifolia Крывасмок танкалісты

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Крывасмок — кармавая расліна вусеняў чарнаватай блакітніцы (Phengaris nausithous) і інш.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Крывасмок у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С.493.
  3. Назва Крывасмок лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads