Крычаўская парусінавая мануфактура Галынскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крычаўская парусінавая мануфактура Галынскага — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1786—1831 гадах. Належала памешчыку Вінцэнты Міхалу Галынскаму[1].
Remove ads
Гісторыя
Вырабляла белае і шэрае палатно (50 тысяч аршын у 1796 годзе), брызентавую тканіну (33 аршына ў 1797 годзе), суворае палатно (77 тысяч аршын у 1823 годзе). У 1786 годзе было 170 ткацкіх станкоў (па станку на 1 ткача). У 1797—1814 годзе працавала 120 рабочых, акрамя сялянак-прадзільшчыц, якія працавалі ў вёсках у залік баршчыны. Большая частка прадукцыі накіроўвалася на марскія і рачныя судны рускай арміі ў Херсон, Крамянчуг, іншыя чарнаморскія порты, а таксама ў Рыгу і Пецярбург[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads