Крычаўская парусінавая мануфактура Пацёмкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крычаўская парусінавая мануфактура Пацёмкіна — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1783—1845 гадах. Належала графу Р. А. Пацёмкіну[1].

Хуткія факты Крычаўская парусінавая мануфактура Пацёмкіна, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1790 года працавалі сотні прыгонных, акрамя жанчын графства, якія пралі пяньку і лён. За тыдзень вырабляла каля 100 кускоў (5 тысяч аршын) парусіны. У 1783 годзе выраблена 820 кускоў паруснага палатна вагой 1120 пудоў. У 1786 годзе зрасходавалі каля 1200 пудоў пражы. У 1797 годзе было 112 станкоў, працавала 224 прыгонных, выраблена 900 кускоў парусіны. Прадукцыя мануфактуры ішла на Крычаўскую суднаверф, а таксама ў Херсон і Крамянчуг, дзе будаваліся ваенныя парусныя марскія судны. З крычаўскай парусіны былі выраблены паруса на караблях эскадры адмірала Ф. Ф. Ушакова[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 65.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads