Крыштаф Францішак Сапега

(1623—1665) крайчы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыштаф Францішак Сапега
Remove ads

Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).

Хуткія факты Крыштаф Францішак Сапега, чашнік вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641).

Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў.

У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. 4 сакавіка 1658 года вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян Казімір падпісвае намінацыю на полацкае войтаўства (пасада была незанята са смерці Януша Кішкі ў 1654 годзе) Крыштафу Сапегу[3]. Таксама быў старостам ашмянскім.

Remove ads

Сям’я

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.

Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:

Remove ads

Зноскі

  1. Krzysztof Franciszek Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  3. Галубовіч, В. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў / Віталь Галубовіч. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2016. — 223 с.: іл., табл., гербы. — С. 12—13. — ISBN 978-985-90377-8-8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ). — КМФ-18. — Спр. 100. — Арк. 127—127 адв.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads