Крэветка ўсходняя субтрапічная рачная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крэветка ўсходняя субтрапічная рачная (Macrobrachium nipponense) — від прэснаводных крэветак.
Remove ads
Апісанне
Цела (даўжыня да 10 см, маса да 12 г) і рострум (галаўны шып) звычайна сплюшчаныя з бакоў. Брушка не падагнутае пад галавагрудзі. Мае па 5 пар грудных і брушных (плавальных) ног і хваставы веер, які таксама ўдзельнічае ў плаванні.
Пашырэнне
Радзіма Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія. Акліматызавана ў іншых рэгіёнах. У 1982 годзе выпушчана ў ахаладжальныя вадаёмы Бярозаўскай ДРЭС, дзе акліматызавалася і размножылася.
Асаблівасці біялогіі
Раздзельнаполая. Аптымальная тэмпература для размнажэння вышэйшая за 25 °C. Плоднасць ад 400 да 5000 яец. Развіццё з метамарфозай. Яйцы выношвае на плавальных ножках. За год дае 4—5 патомстваў. Працягласць жыцця каля 2,5 гадоў.
Перапрацоўвае донныя адклады і ачышчае вадаёмы.
Літаратура
- Хмялёва Н. М. Крэветкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads