Кудзіркас Наўміесціс
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кудзіркас Наўміесціс (літ.: Kudirkos Naumiestis; да 1934 г. — Новае Места, раней таксама Уладзіславаў[2]) — горад у паўднёвай Літве, на рацэ Шашупе. Уваходзіць у склад Шакцкага раёна Мар’ямпольскага павета. Месціцца за 25 км ад Шакаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дулебачы, а ў 1639 годзе назва была зменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Уладзіслава Вазы на Уладзіславаў (польск.: Władysławów, літ.: Vladislavovu). Аднак у народзе назва не прыжылася, і звычайна называлася Новае Места (польск.: Nowe Miasto, літ.: Naumiesčiu, Naujamiesčiu). У 1643 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ўвайшоў у склад Прусіі і меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі, за гэтым часам меў назву Уладзіславаў. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.
У 1917 годзе горад быў названы Наўміесціс. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. У 1934 годзе была зменена назва на Кудзіркас Наўміесціс у гонар літоўскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 года.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads