Кузьмічы (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьмічы́ — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, каля вёскі Кузьмічы.
Remove ads
Назва

Азёрная назва «Кузьмічы» пазнейшага паходжання, ад позняй назвы вёскі на беразе гэтага возера.
Адпачатная назва возера такая ж, як і назва ракі, што з яго выцякае, — Сермеж (фіксуецца таксама «Сірмеж»).
Назва ракі Сермеж таксама з цягам часу была замглёная больш познімі назвамі «Малінаўка» (назва ракі ў верхнім цячэнні) і «Вялікі Перакоп» (у ніжнім цячэнні), але нагадка пра адпачатную назву ракі — назвы паселішчаў Сырмеж і Малая Сырмеж на яе берагах.
Пярвейшая — назва ракі, ад якой назва возера.
Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Serma(s), што лічыцца вельмі архаічнай. Да індаеўрапейскага *sermo- «рака, плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[2][3], ад якога таксама назва дзвінскай ракі Сар’я (< *Sarija). Таксама рачная назва на прыпяцкім правабярэжжы Цэрэм / Сарэмскі, адпачатная форма якой таксама балцкае *Serm-[4].
Корань пашыраны такім самым пашыральнікам, як у назве літоўскай падвіленскай ракі Nemėža[5] (корань *Nem- з семантыкай звілістасці, як у назве Нёман, Няміга). Гэты пашыральнік выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[6]. Фанетычна блізкі пашыральнік у назвах рэк Вяліжа, Буліжа (на захадзе Смаленшчыны), *Нясвіжа (ад яе тапонім Нясвіж).
Рачная назва *Sermėža значыла «Плыткая (рака)».
У рэгіёне, арыентаваным на Нарачанскія азёры, з поўначы на поўдзень, у Вілію, менш-больш паралельна адна адной цякуць тры ракі, назвы якіх ад кораня *ser-: *Serma, *Serva, *Sirinta (> Сермеж, Сэрвач, Страча). Паходжанне гэтых аднакарэнных старабалцкіх назваў можа быць аднесенае да часоў, калі пасля сыходу ледавіка ўзнікла водная структура Нарачанскага Паазер’я.
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні 0,69 км². Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,4 м. Даўжыня 1,57 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Аб’ём вады 1,65 млн м³. Плошча вадазбору 11 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, спадзістыя, парослыя хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, на поўдні нізкія, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе пад хмызняком. На паўночным захадзе пойма шырынёй 80—100 м. Дно плоскае, сапрапелістае. У паўночнай частцы востраў плошчай 0,2 га. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай. Праз возера цячэ рака Сермеж.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads