Сермеж
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сермеж, Сырмеж — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Вялікі Перакоп (басейн Нёмана).
Remove ads
Назва
Корань Serm- у літоўскай рачной назве Serma(s) лічыцца архаізмам і звязваецца з індаеўрапейскім *sermo- «рака, плынь», ад карацейшага *ser- «цячы»[1][2].
Такі ж пашыральнік у назве літоўскай ракі Nemėža[3], ён выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[4].
Назвай Сермеж (скланяецца ў жаночым родзе) адпачатна звалася ўся рака, якая цяпер называецца «Вялікі Перакоп». На гэта паказваюць два аднайменныя тапонімы ўздоўж цячэння ракі (цяпер Сырмеж і Малая Сырмеж, ранейшая форма таксама «Сірмеж»), а таксама назва возера (цяпер возера Кузьмічы, паводле назвы вёскі на ім). Назва верхняга цячэння ракі перайначылася ў «Малінаўка» паводле тапоніма Малінаўка (ранейшая фіксацыя — «Малінаў»).
Remove ads
Водаапісанне
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 35 км². Пачынаецца каля вёскі Ясева Пастаўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Свянцянскіх градаў, праз возера Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на паўднёвым усходзе ад вёскі Мельнікі. Рэчышча на працягу 5,2 км каналізаванае: на дзялянцы 3,1 км да аграгарадка Нарач і 2,1 км да вусця.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads