Кураслеп лясны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кураслеп лясны[1] (Anemone sylvestris) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Назвы
Кураслеп лясны, дуброўка[2], кураслеп, курыная слепата[1][3], заячы мак белы[4].
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна.
Сцябло 5-15 см вышынёй, уверсе амаль белалямцавае, з 2-6 прыкаранёвымі лістамі.
Кветканоснае сцябло з мутоўкай з трох чарашковых лісцеў, апушаныя з абодвух бакоў, рассечаныя на тры сегменты.
Карэнішча кароткае вертыкальнае.
Прыкаранёвае лісце ў ліку двух-шасці, доўгачарашковае, з трыма-пяццю ромбічнымі трохраздзельнымі сегментамі.
Кветканосы адзінкавыя, доўгія.
Кветкі белыя, 3,5-7 см у дыяметры. Цвіце ў маі — чэрвені. Лісточкі калякветніка чыста белыя, у ліку пяці, звонку апушаныя.
Формула кветкі: [5].
Плады шматлікія, з густым пухам.
Remove ads
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 120 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Кураслеп (Anemone) | f1 | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Кураслеп лясны | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | f2 | ||||||||||||||
Экалогія
Расце на схілах узгоркаў і яраў, на сухіх месцах. Сустракаецца рэдка, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі.

Ахова
Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (4 катэгорыя аховы).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads