Куршаны
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курша́ны[2], таксама Куршэнай (літ.: Kuršėnai) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вянта. Уваходзіць Шавельскі павет. Горад размешчаны за 23 км ад Шаўляў. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Шаўлямі, Палангай, Мажэйкамі. Праз Куршаны праходзяць дзве чыгуначныя лініі: Шаўлі — Крэтынга і Шаўлі — Мажэйкі. Куршаны адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню паселішча згадваецца ў XVI стагоддзі, калі тут размяшчаўся двор вялікіх князёў літоўскіх. У 1523 годзе тут быў пабудаваны першы драўляны касцёл. У 1564 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў Куршаны Зяновічам, але потым яны перайшлі ва ўласнасць Пацаў, якія прадалі Куршаны Грушэўскім. Грушэўскія валодалі Куршанамі да Другой сусветнай вайны. Апошні ўладар быў забіты гітлераўцамі ў Майданаку.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Куршаны трапілі ў склад Расійскай імперыі. Хуткае развіццё паселішча пачалося ў XIX стагоддзі, калі праз Куршаны прайшла Лібава-Роменская чыгунка.
З 1918 года Куршаны ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. Статус горада Куршэнай атрымаў у 1947 годзе, а з 1962 года стаў раённым цэнтрам.
Сучасны герб быў зацверджаны 24 кастрычніка 1994 года.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads