Кур-Дылі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кур-Дылі
Remove ads

Кур-Дылі (азерб.: Kür Dili) — востраў на паўднёвым захадзе Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Азербайджана. Плошча — 43 км². Насельніцтва (2020 г.) — 1 чалавек.

Хуткія факты Кур-Дылі, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Кур-Дылі месціцца за 160 км на паўднёвы захад ад Баку, сталіцы Азербайджана. Сфарміраваўся каля 400 гадоў таму першапачаткова як паўвостраў-каса ў дэльце ракі Кура. Адасобіўся ў выніку падвышэння ўзроўню Каспійскага мора ў першай палове 1980-х гг. Паверхня раўнінная, ва ўсходняй частцы — нізінная. Паколькі працэс падвышэння ўзроўню мора працягваецца, адбываецца скарачэнне сушы. На востраве няма адкрытых крыніц пітной вады. Яна здабываецца з глыбіні каля 2 м дзякуючы калодзежам.

Клімат сухі субтрапічны. Зімовыя тэмпературы рэдка падаюць ніжэй за +5 °C. Улетку спякота астуджаецца сталымі вятрамі.

Remove ads

Прырода

Большая частка вострава ўяўляе сабой стэп з высокай травяной расліннасцю. Пасля перасялення большай часткі жыхароў у 1980-я гг. захаваліся садовыя насаджэнні, у тым ліку вінаграду, абрыкосу, гранату. Тут жывуць здзічэлыя свойскія жывёлы, у тым ліку коні і трусы, а таксама дзікі, зайцы, шакалы і г. д. На Кур-Дылі шмат птушак, у тым ліку пералётныя гусі, качкі, журавы, пеліканы. Захад вострава ўваходзіць у склад Кызылагаджскага запаведніка.

Remove ads

Гісторыя

У мінулым Кур-Дылі ўяўляў сабою паўвостраў-касу ў дэльце ракі Кура, які сфарміраваўся прыкладна 400 гадоў таму. У пачатку XX ст. з цэнтральных раёнаў Расійскай імперыі сюды перасялілі рускіх каланістаў. Яны заснавалі паселішчы Куркос (Кур-Дылі) і Жарскі (Шыраанлы). У 19111966 гг. на касе працаваў маяк.

Падвышэнне ўзроўню Каспія ў 19811982 гг. прывяло да перасялення большасці жыхароў. Першапачаткова яно разглядалася як часовае, таму свойскую жывёлу выпусцілі на волю. Пазней на востраве склаўся вялікі табун здзічэлых коней — каля 1000 галоў. У адсутнасці адкрытых крыніц прэснай вады жывёлы прызвычаіліся піць салёную ваду з Каспія.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads