Наталля Аляксееўна Магілеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Аляксееўна Магілеўская
Remove ads

Наталля Аляксееўна Магілеўская (укр.: Ната́лія Олексі́ївна Могиле́вська;сапраўднае прозвішча Магіла[1]; нар. 2 жніўня 1975, Кіеў, УССР) — украінская актрыса, тэлевядучая, спявачка, прадзюсар і народная артыстка Украіны[1].

Хуткія факты Наталля Аляксееўна Магілеўская, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Раннія гады

Нарадзілася 2 жніўня 1975 ў Кіеве, вучылася ў школе № 195 імя В. І. Кудрашова на Бярэзнік, дзе скончыла 9 класаў. У 1995 годзе пасля заканчэння Кіеўскага эстрадна-цыркавога вучылішча доўгі час была актрысай, працавала ў тэатры эстрады, яўрэйскім тэатры «Штэрн»[2].

1995—1997: Пачатак кар’еры

У 1995 годзе пры падтрымцы Юрыя Рыбчынскага пачала сольную кар’еру. На «Чырвонай Руце» ў Сімферопалі атрымала дыплом, а за месяц атрымала першае месца на «Славянскім базары»[3].

У пачатку 1996 года новым прадзюсарам спявачкі стаў Аляксандр Ягольнік, да лірыка-драматычнага рэпертуару дадаліся таксама папшлягеры. Летам на Ялцінскім фестывалі «Мора сяброў», Магілеўская заняла другое месца, саступіўшы Аляксандру Панамарову.

Увосень 1996 года паступіла ў Кіеўскі Нацыянальны інстытут культуры і мастацтваў, які скончыла ў 1999 годзе.

Улетку 1997 года Наталля прэзентавала свой першы альбом «Ла-ла-ла», які разышоўся мільёнам копій[2][4].

1998—2003: «Ла-ла-ла»

Восенню 1998 года спыніла супрацоўніцтва з Ягольнікам, самастойна занялася прадзюсаваннем, заключыўшы ў лютым 1999 года кантракт аб супрацоўніцтве з «Таўрычаскімі гульнямі». Вынікам супрацоўніцтва стаў выпуск альбома з уласных песень пад назвай «Тільки Я».

На прэміі «Залатая Жар-птушка» у намінацыі «Песня» сярод трох прэтэндэнтаў дзве песні Наталі атрымалі прызы: «Місяць» і «Только Я». «Місяць» быў прызнаны найлепшай песняй года ва Украіне, а сама Наталля Магілеўская — найлепшай спявачкай. Увесну 2000 года пачала усеўкраінскае турнэ разам з гуртом.

У ліпені 2001 года Наталля другі раз запар названа найлепшай спявачкай Украіны, яна атрымала пяро Залатой жар-птушкі. У кастрычніку на лэйбле Nova Records апублікаваны трэці дыск «Нетакая» — выключна рускамоўны альбом.

Перыяд разрыву з кампазітарам Аляксандрам Ягольнікам стаў крытычным у творчасці. Асноўным зачынам гэтага перыяду стаў выпуск сінгла «Зима» («Плюшевый мишка»), кліпа «Лимоновый фонарь». Другая палова 2003 года адзначылася адразу некалькімі падзеямі. Выйшла кніга сяброўкі спявачкі Лады Лузіной «Прыгоды Наталлі Магілёвай і ведзьмы Іваны Карамазавай», правобразамі галоўных герояў якой былі Магілеўская і сама Лузіна.

2004—2007: «Відправила message»

У пачатку 2004 года Наталля была прадзюсарам і вядучай праграмы «Шанс» на тэлеканале «Інтер». У канцы лістапада спявачка выдала альбом «Самое…Самое» у кіеўскім клубе «Дежавю». На песню «Полюби меня такой» быў зняты кліп.

У студзені і снежні 2005 года выходзяць кліпы «Ти знаєш» і «Немає правди в словах», у маі 2005 года Наталля прымала ўдзел у фестывалі «Таўрычныя гульні».

У 2006 годзе адбылася прэзентацыя ўкраінамоўнага альбома «Відправила message». У тым жа годзе яна з партнёрам Уладам Ямай удзельнічала ў тэлепраекце «Танцы з зоркамі», дзе атрымала другое месца і першае месца ў праекце «Зорны дуэт» (разам з прадзюсарам «Шансу» Ігарам Кандрацюком).

У 2007 годзе зняла кліп на песню «Цей танець», прэзентавала аднайменны альбом і аднайменны тур па краіне разам з партнёрам па «Танцях…» Уладзіславам Ямай. Сольны канцэрт у Кіеве ў рамках тура «Цей танець». Увосень Наталля і Улад прынялі ўдзел у трэцім сезоне «Танців з зірками», дзе зноў занялі другое месца.

У чэрвені 2007 года паведаміла пра выхад з праграмы «Шанс», дзе яна была вядучай на працягу 10 гадоў. Аднак пасля пераходу праекта на тэлеканал «1+1» Магілеўская вярнулася ў праект, з якім паспяхова супрацоўнічала ў 2008 годзе.

2008—2012: «Фабрыкі зорак»

Летам 2008 года «Новы канал» запрасіў Наталлю Магілеўскую стаць музычным прадзюсарам другога сезона «Фабрыкі зорак».

Пасля каласальнага поспеху праекта «Фабрыкі зорак — 3», прадзюсарам якой быў Канстанцін Меладзэ, Новы канал запусціў грандыёзны праект «Фабрыка зорак. Суперфінал», у якім адным з членаў журы была Наталля Магілеўская (акрамя яе — генеральны дырэктар «Новага канала» Ірына Лысенка і прадзюсар Канстанцін Меладзэ).

У 2010 годзе на тэлеканале «1+1» стартаваў тэлепраект «Зорка + Зорка». Магілеўская была сувядучай з Юрыем Гарбуновым[5].

Thumb
У фінале «Голас. Дзеці», 2017 год.

2013—2019: «Танцы з зоркамі— 4»

У 2013 годзе Наталля прэзентавала міні-альбом «On-Line Проєкт», у які ўвайшло 6 песень[6].

1 лютага 2015 года Наталля прыняла ўдзел у здымках другога сезона вакальнага шоу «Голас. Дзеці» у ролі трэнера[7]. 11 кастрычніка 2015 года адбылася прэм’ера дзіцячага шоу талентаў «Маленькія гіганты» на тэлеканале «1+1», дзе яна была членам журы[8].

У 2017 годзе разам з Манацікам выпусціла рускамоўны сінгл «Я завелась»[9]. 27 жніўня на тэлеканале «1+1» адбылася прэм’ера чацвёртага сезону «Танцаў з зоркамі», дзе Наталлі прапанавалі крэсла суддзі, але яна адмовілася і замест гэтага стала ўдзельніцай[10]. У пары з Ігарам Кузьменка яна атрымала перамогу[11]. У лістападзе Наталля ў другі раз стала трэнерам вакальнага шоу «Голас Дзеці»[12].

У сакавіку 2019 года Магілеўская заявіла, што яна на пэўны час пераедзе ў Харкаў, дзе будзе займацца з дзецьмі ў філіяле сваёй дзіцячай школы і будзе суддзёй «Слабажанскай Лігі Смеху»[13].

У жніўні 2019 года да Дня Незалежнасці Украіны прэзентавала украінскамоўную версію сваёй песні «В Києві осінь»[14].

2022: Поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну

Наталля заставалася ў Кіеве[15], рыхтуючы спектакль «Я вдома» з выкарыстаннем вершаў Юрыя Рыбчынскага і ўласных песень[16]. Прадзюсарам спектакля стала Нона Кандрашова[17].

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • 1997 — «Ла-ла-ла»
  • 1998 — «Подснежник»
  • 1999 — «Только я»
  • 2001 — «Нетакая»
  • 2002 — «Зима»
  • 2003 — «Самоє…Самоє»
  • 2006 — «Відправила Message»
  • 2007 — «Этот танец»
  • 2008 — «Любила»
  • 2013 — «On-line проєкт»
  • 2020 — «Любов — то велика сила»

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Год, Прэмія ...

Узнагароды

  • 19 красавіка 2001 года атрымала званне «Заслужаны артыст Украіны».[18]
  • 29 снежня 2004 года прэзідэнт Украіны Леанід Кучма асобным указам за вялікі асабісты ўклад у развіццё ўкраінскага песеннага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства надаў Наталлі Магіле (Магілеўскай) ганаровае званне «Народная артыстка Украіны»[1].
  • Ордэн княгіні Вольгі III ст. (23 жніўня 2022) —за значныя заслугі ва ўмацаванні ўкраінскай дзяржаўнасці, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, важкі асабісты ўклад у развіццё розных сфер грамадскага жыцця, адстойванне нацыянальных інтарэсаў нашай дзяржавы, добрасумленнае выкананне прафесійнага абавязку[19].
Remove ads

Іншае

На выбарах Прэзідэнта Украіны 1999 года яна, разам з шэрагам іншых выканаўцаў, падтрымлівала Леаніда Кучму. На выбарах 2004 года — Віктара Януковіча, а на выбарах 2010 года — Юлію Цімашэнка.

Асабістае жыццё

  • Першы шлюб — з украінскім бізнэсмэнам Дзмітрыем Чалым (2004—2005).
  • Другі — з бізнэсмэнам Ягорам Далініным (2006—2011)[20].

Зноскі

  1. Указ президента України від 29 грудня 2004 года № 1566/2004 «Про присвоєння почесного звання "Народний артист України"»
  2. Наталья Могилевская: биография, карьера и личная жизнь (руск.) (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  3. Переможниця "Танці з зірками 2017" Наталія Могилевська: кар’єра та життя артистки (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  4. Книга «100 знаменитых женщин Украины». Могилевская (Могила) Наталья. — Харьков: «Фолио», 2006. — С. 301—305
  5. Ведучі розважального шоу.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жовтня 2012. Праверана 26 листопада 2010.
  6. On-Line Проєкт - EP. Архівавана з першакрыніцы 25 вересня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  7. Лефф Свеццький. Наталя Могилевська стала тренером «Голос.Діти» (20 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  8. Наталя Могилевська і Monatik представили нову версію пісні "Я завелася" (укр.). ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 квітня 2017. Праверана 10 мая 2017.
  9. Могилевська заради шоу "Танці з зірками" схудла на 25 кг. Бульвар Гордона. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  10. Могилевська зробила несподіване зізнання після перемоги на "Танцях з зірками". Обозреватель. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  11. Голос. Діти: 4 сезон 1 випуск дивитися онлайн. РБК-Україна. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  12. Наталья Могилевская решила переехать в Харьков. Архівавана з першакрыніцы 26 квітня 2019. Праверана 26 квітня 2019. (руск.)
  13. Указ президента України від 19 квітня 2001 года № 269/2001 «Про відзначення державними нагородами України»
  14. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads