Кізільнік вастралісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Кізільнік вастралісты
Remove ads

Кізі́льнік вастралісты[1] (Cotoneaster acutifolius) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападны галінасты куст вышынёй да 3[1] м, з тонкімі паніклымі парасткамі. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычна-яйцападобнай формы, завостранае, з шырокай клінападобнай асновай, на чаранках. Увосень лісце набывае барвова-жоўты колер. Кветкі дробныя, бледна-ружовага колеру, у шчыткападобных суквеццях. Плод — яблык чорнага колеру, з двума костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ва ўсходняй частцы Сібіры (Бурація, Іркуцкая вобласць), у Манголіі, на поўначы Кітая, на Тайвані і Карэйскім паўвостраве. Расце на схілах, лугах, у лясах і ярах, горных далінах. Цвіце ў красавікумаі. Плады паспяваюць у вераснікастрычніку.

Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads