Кізільнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кізільнік
Remove ads

Кізільнік[1][2] (Cotoneáster) — род некалючых хмызнякоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.

Батанічнае апісанне

Thumb
Кізільнік суцэльнакрайні (Cotoneaster integerrima). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя.

Remove ads

Арэал

Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.

Асаблівасці біялогіі

Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў[3], некаторыя з іх:

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Плады кізільніка — маленькія, чырвоныя або чорныя яблыкі з 2 — 5 костачкамі (плады некаторых відаў ядомыя).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Кізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256.
  3. Cotoneaster (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 ліпеня 2013). Праверана 4 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads