Кірыл Валянцінавіч Руды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіры́л Валянці́навіч Ру́ды (нар. 1978, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, доктар эканамічных навук (2011), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
У 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Застаўся на кафедры фінансаў, дзе працаваў спачатку асістэнтам, пасля дацэнтам. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм выбару рэжыму абменнага курса» (навук. кіраўнік — Мікалай Заяц). У 2002 г. быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца федэральным урадам ЗША. На працягу 4 месяцў стажыраваўся ў Чыкага. Працаваў над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД»[2].
З 2007 да 2012 гг. быў саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Са студзеня 2013 да чэрвеня 2013 гг. быў намеснікам генеральнага дырэктара ТАА «Бел-Хуавэй Тэхноладжыс».
Пасля быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. З 2014 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 12 ліпеня 2016 да 30 студзеня 2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].
Валодае англійскай і кітайскай мовамі.
Remove ads
Сям’я
Жанаты. Мае двух сыноў.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Панкавец, З. Багданкевіч пра новага памочніка Лукашэнкі: «Талковы!» / Зміцер Панкавец // Наша Ніва. — 2013. — № 22 (811). — 12 чэрвеня. — С. 5.
- Указ Президента Республики Беларусь от 12 июля 2016 г. № 266 «О назначении на должность»(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads