Кірыл Петкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кірыл Петкаў
Remove ads

Кірыл Петкаў Петкаў (балг.: Кирил Петков Петков; нар. 17 красавіка 1980, Плоўдзіў) — балгарскі палітык, эканаміст і прадпрымальнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (з 13 снежня 2021 года па 2 жніўня 2022 года). З’яўляецца адным з кіраўнікоў палітычнай партыі «Працягваем перамены», якую заснаваў разам з Асенам Васілевым.

Хуткія факты Кірыл Петкаў, Minister of Economy[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Ранняе жыццё і адукацыя

Атрымаў ступень бакалаўра камерцыі ў галіне фінансаў Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы і ступень магістра дзелавога адміністравання Гарвардскага універсітэта, дзе ўваходзіў у 10 % лепшых у сваім класе. Адным з яго выкладчыкаў быў Майкл Портэр, разам з якім ён спецыялізаваўся на распрацоўцы кластарных стратэгій. Петкаў з’яўляецца адным з заснавальнікаў Цэнтра эканамічных стратэгій і канкурэнтаздольнасці пры Сафійскім універсітэце, афіліраванага з Гарвардскім універсітэтам, дзе ён чытаў лекцыі па эканамічнаму развіццю і мікраэканоміке канкурэнтаздольнасці][3].

Кар’ера

З 2001 па 2005 год Кірыл Петкаў працаваў менеджэрам па карпаратыўным развіцці ў канадскай харчовай кампаніі McCain Foods. З 2007 года ён займаецца распрацоўкай праектаў у галіне інавацый з высокім дабаўленым коштам, а яго кампанія ProViotik мае некалькі патэнтаў у галіне біятэхналогіі ў ЗША[4].

З 12 мая па 16 верасня 2021 года займаў пасаду міністра эканомікі часовага ўрада Стэфана Янева. Падчас свайго першага выступлення на тэлебачанні ў якасці міністра Петкаў паведаміў, што Балгарскі банк развіцця выдаў крэдыты на 500 мільёнаў еўра ўсяго васьмі кампаніям, якія належаць чатыром бізнесменам[5]. Ён асудзіў гэтую практыку як «абуральную» і ініцыяваў праверку таго, як размяркоўваліся пазыкі[6].

19 верасня 2021 года Кірыл Петкаў і Асен Васілеў прадставілі свой палітычны праект «Працягваем перамены» — гэта антыкарупцыйная партыя, якая імкнецца стаць аб’яднаўчай сілай, якая магла б аб’яднаць усе іншыя партыі-аднадумцаў для фармавання ўрада[7]. Двое палітыкаў пазнаёміліся падчас вучобы ў Гарвардскай школе бізнесу[8].

Прэм’ер-міністр Балгарыі

У лістападзе 2021 года партыя «Працягваем перамены» перамагла на выбарах у парламент. 11 снежня 2021 года прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў вылучыў 42-гадовага Петкава кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Балгарыі з задачай прапанаваць новы кабінет, які будзе зацверджаны ў Народным сходзе. 13 снежня парламент падтрымаў кандыдатуру Петкава (134 «за», 104 «супраць»), быў створаны новы кааліцыйны Кабінет міністраў[9], у які ўвайшлі партыя «Працягваем перамены» (10 міністраў), Балгарская Сацыялістычная партыя (4 міністра), «Ёсць такі народ» (4 міністра) і «Дэмакратычная Балгарыя» (3 міністра)[10].

Пасля афіцыйнай цырымоніі ўступлення на пасаду Петкаў заявіў журналістам, што яго галоўным прыярытэтам будзе вакцынацыя насельніцтва ў святле цяжкага становішча з распаўсюджваннем COVID-19 у Балгарыі, сярод іншых прыярытэтаў — рэформа судовай сістэмы[9].

У 2022 годзе пасля расійскага ўварвання ва Украіну, Петкаў падтрымаў санкцыі ЕС і адмовіўся плаціць за расійскі газ рублямі, у выніку Балгарыя засталася без расійскага газу[11].

22 чэрвеня 2022 года парламент Балгарыі вынес вотум недаверу ўраду Петкова. За вотум недаверу прагаласавалі 123 дэпутаты, супраць — 116, ніхто не ўстрымаўся. Прапанова аб вотуме ў парламент ўнесла апазіцыйная партыя ГЕРБ[12]. Петкаў абвінаваціў у выніку галасавання былога прэм’ера Бойка Барысава, партыі «Адраджэнне» і «Ёсць такі народ», а таксама пасла Расіі ў Балгарыі Элеанору Мітрафанаву, і паабяцаў працягнуць палітычную барацьбу[13][14].

1 жніўня 2022 года прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў падпісаў указ аб роспуску Нацыянальнага сходу, абвясціў датэрміновыя парламенцкія выбары і прызначыў службовы ўрад на чале з Гылыбам Доневым. Петкаў сышоў у адстаўку[15][16].

Remove ads

Скандалы

27 кастрычніка 2021 года Канстытуцыйны суд Балгарыі заднім чыслом адмяніў указ аб прызначэнні Петкава міністрам эканомікі з-за яго статусу падвойнага грамадзяніна, паколькі ў Канстытуцыі Балгарыі гаворыцца, што міністры павінны быць толькі балгарскімі грамадзянамі[17]. Хоць Петкаў не змог захаваць пасаду, усе яго дзеянні, здзейсненыя ў гэтай ролі, не былі ануляваныя[17]. Палітычныя апаненты Петкава заклікалі прыняць меры з гэтай нагоды, а менавіта кандыдат у прэзідэнты і старшыня Вярхоўнага касацыйнага суда Балгарыі Лазан Паноў[18].

Падчас прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Балгарыі 14 лістапада 2021 года Кірыл Петкаў быў аштрафаваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй за агітацыю ў дзень выбараў, паколькі ён абвясціў на камеру, за якога кандыдата ў прэзідэнты ён галасаваў і за якую палітычную партыю[19].

Remove ads

Зноскі

  1. Strazha.bg
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q115807831'></a>
  2. Президентът Радев обяви служебното правителство - вижте кои са министрите - По света и у нас - БНТ Новини (балг.). Bulgarian National Television (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 15 October 2021.
  3. Служебният министър на икономиката Кирил Петков бе отличен сред Достойните българи (балг.). 24 Chasa (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 15 October 2021.
  4. Didelot, Nelly. En Bulgarie, l’anticorruption gagne toutes les élections (фр.). Libération (16 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021.
  5. Bulgaria sinks under wave of pre-election scandals. Politico (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021.
  6. Stoyanov, Mihail. Политическото напрежение: след заплахи шефът на приходната агенция вече е с охрана (балг.). Dnevnik (19 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021.
  7. Herszenhorn, Miles J.. Emphasizing Harvard Credentials, Bulgarian Politicians Win Parliamentary Election. The Harvard Crimson (22 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021.
  8. Новым премьером Болгарии стал Кирил Петков. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2021.
  9. "Bulgaria president calls Oct 2 snap polls, appoints caretaker govt". Reuters. 1 August 2022.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads