Кірыл Валер’евіч Пячэнін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Пячэнін (нар. 18 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Крылы Саветаў» з Самары і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[4]. 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[5].
У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 ужо трывала выхадзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасці левага абаронцы, так і ў паўабароне.
У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[6]. Стаў адным з асноўных ігракоў брэсцкай каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[7]. У складзе «Руха» таксама быў іграком асновы.
У снежні 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Арэнбург»[8]. Разам з камандай па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу. У лістападзе 2023 года быў пераведзены ў моладзевы склад «Арэнбурга»"[9], а ў снежні па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].
У лютым 2024 года папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»[11].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads