Лазаніца звычайная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лазані́ца звычайная[1] (Lysimachia vulgaris) — від Кветкавых раслін роду лазаніца (Lysimachia). Раней гэты род уваходзіў у сямейства Myrsinaceae, аднак у Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана, цяпер гэты род ставіцца да сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Remove ads
Назва
Беларускамоўныя назвы: лазаніца звычайная, лазаніца[2], вярбішнік, жаўточнік, жывотнік, кішок, чароп[3][4], мятнушка, ударнік[5]
Апісанне



Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісце супраціўнае, на кароткіх чаранках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, з суцэльным краем, па 3—4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.
Remove ads
Распаўсюджванне
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр)[6]. Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.
Нарыхтоўка і захоўванне
Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас цвіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.
Хімічны склад
Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).
Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне
Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя, звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты лазанiцу звычайную ўжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.
Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны — Мінск, 1929.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads