Лазаніца
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лазані́ца[1][2] (Lysimáchia) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны. Сцяблы прамыя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі жоўтыя, з пяццю пялёсткамі, у суквеццях, часам адзіночныя ці па 1—2 у пазухах лісця. Плод — каробачка.
Remove ads
Арэал
Прадстаўнікі віду пераважна растуць у Паўночным паўшар’і, частка відаў расце ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 4[3] дзікарослыя віды: лазаніца звычайная (Lysimachia vulgaris) (народныя назвы: жаўточнік, жывотнік, мятнушка), лазаніца манетчатая, або лугавы чай (Lysimachia nummularia) (народныя назвы: лазоўка, падбярэжнік), лазаніца кальчаковая (Lysimachia verticillaris) і Lysimachia verticillata, а таксама 3 інтрадукаваныя віды: лазаніца ландышавая (Lysimachia clethroides), Lysimachia ciliata і Lysimachia punctata[4].
Remove ads
Класіфікацыя
Віды
Агульная колькасць відаў — каля двухсот[5], некаторыя з іх:
- Lysimachia atropurpurea L.
- Lysimachia barystachys Bunge
- Lysimachia ciliata L.
- Lysimachia clethroides Duby
- Lysimachia congestiflora Hemsl.
- Lysimachia davurica Ledeb.
- Lysimachia ephemerum L.
- Lysimachia fortunei Maxim.
- Lysimachia japonica Thunb.
- Lysimachia lanceolata Walt.
- Lysimachia nemorum L.
- Lysimachia nummularia L. — Лазаніца манетчатая, ці Зімазелень, ці Самазелень, ці Базановец, ці Зарослік, ці Бязыменкі, ці Расходнік абложны
- Lysimachia punctata L.
- Lysimachia thyrsiflora L.
- Lysimachia verticillata Bieb.
- Lysimachia vulgaris L. typus[6] — Лазаніца звычайная, ці Вярбішнік, ці Жаўточнік, ці Жывотнік, ці Кішок, ці Чароп, ці Мятнушка, ці Ударнік
Таксанамія
Род Лазаніца — адзін з прыкладна 45 родаў падсямейства Myrsinoideae сямейства Першакветныя (Primulaceae) порядка Верасападобныя (Ericales). Раней гэты род уключаўся ў сямейства Myrsinaceae[7]. У Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана.
яшчэ 21 сямейства (APG III) | яшчэ 45 родаў | ||||||||||||||
парадак Верасападобныя | падсямейства Myrsinoideae | ||||||||||||||
каля 200 відаў | |||||||||||||||
аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Першакветныя | род Лазаніца | |||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (APG III, 2009) | яшчэ тры падсямейства | ||||||||||||||
Экалогія
Размнажаецца дзяленнем кустоў восенню ці вясной.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022. Праверана 30 снежня 2014.
- База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Lysimachia // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 12 сакавіка 2015)
- Звесткі пра род Lysimachia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 12 сакавіка 2015)
- Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads