Карл Іванавіч Росі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Іва́навіч Ро́сі (італ.: Carlo di Giovanni Rossi; 1775—1849) — расійскі архітэктар італьянскага паходжання, аўтар шматлікіх будынкаў і архітэктурных ансамбляў у Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах.
Remove ads
Біяграфія
Карла дзі Джавані (Карл Іванавіч) Росі нарадзіўся ў Неапалі. З 1787 года разам з маці, балерынай Гертрудай Росі, і айчымам, выдатным балетным танцорам Шарлем Ле Пікам, жыў у Расіі, у Санкт-Пецярбургу, куды быў запрошаны яго знакаміты айчым.
У 1788 годзе Росі паступае ў вядомую нямецкую школу St. Petri-Schule. Будучы з дзяцінства звязаным са светам мастацтваў, Росі навучаўся ў архітэктара Вінчэнца Брэна. У 1795 ён паступае на службу ў Адміралцейскую калегію архітэктуры чарцёжнікам. З 1796 быў памочнікам Брэна на будаўніцтве Міхайлаўскага замка. У 1801 годзе робіцца архітэктурным памочнікам 10 класа. У 1802 годзе Росі атрымлівае замежную камандзіроўку для завяршэння адукацыі і выязджае на два гады ў Італію.
У 1806 годзе Росі становіцца архітэктарам Кабінета. Аднак спачатку ён атрымлівае працу не як архітэктар, а як мастак па фарфоры, і два гады працуе на фарфоравым і шкляным заводзе. У жніўні 1808 Росі камандзіраны ў Маскву, у Экспедыцыю крамлёўскага будавання. З маскоўскіх твораў дойліда (неагатычная Кацярынінская царква Вазнясенскага манастыра ў Крамлі, драўляны тэатр на Арбацкай плошчы) практычна нічога не захавалася. У 1809 годзе Росі займаецца перабудовай Пуцявога палаца Кацярыны Паўлаўны ў Цверы.
У 1815 годзе Росі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прызначаны членам Камітэта збудаванняў і гідраўлічных работ. Да ранніх работ Росі ў Пецярбургу і яго ваколіцах адносяцца рэканструкцыя Анічкава палаца (1816), шэраг павільёнаў і бібліятэка ў Паўлаўскім палацы (1815—1822), Ялагін палац з аранжарэяй і павільёнамі (1816—1818).
Галоўнай сферай дзейнасці Росі стала стварэнне гарадскіх архітэктурных ансамбляў. Шмат у чым дзякуючы яму Пецярбург атрымаў новае аблічча, ператварыўшыся ў цэнтр гіганцкай імперыі, ганарлівай сваімі перамогамі над Напалеонам. Яго праекты мелі гарманічнае спалучэнне архітэктурных форм з алегарычнай скульптурай, наватарскія канструктыўныя прыёмы (напрыклад, металічныя перакрыцці).
Выдатнае архітэктурнае і горадабудаўнічае майстэрства Росі ўвасоблена ў ансамблях Міхайлаўскага палаца з прылеглымі да яго садам і плошчай (1819—1825), Палацавай плошчы з грандыёзным дугападобным будынкам Галоўнага штаба і трыумфальнай аркай (1819—1829), Сенацкай плошчы з будынкамі Сената і Сінода (1829—1834), Александрыйскай плошчай з будынкамі Александрынскага тэатра (1827—1832), новага корпуса Імператарскай публічнай бібліятэкі і двума аднароднымі працяглымі карпусамі Тэатральнай вуліцы (цяпер вуліца Дойліда Росі).
Увайшоўшы ў канфлікт з асяроддзем Мікалая I, Росі ў 1832 годзе сышоў у адстаўку, звольніўшыся «ад усіх заняткаў па будынках». Адной з апошніх пабудоў Росі была званіца Юр’ева манастыра блізу Вялікага Ноўгарада.
Архітэктар памёр у Санкт-Пецярбургу. Быў пахаваны на Волкаўскіх лютэранскіх могілках. Перапахаваны ў некропалі Аляксандра-Неўскай лаўры[1].
Remove ads
Фільмаграфія
Творчасці архітэктара прысвечаны фільмы «Росси» і «Павловский дворец» дакументальнага цыклу «Красуйся, град Петров!» (2011—2013).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


