Лабірынт фаўна (саўндтрэк)

саўндтрэк From Wikipedia, the free encyclopedia

Лабірынт фаўна (саўндтрэк)
Remove ads

«Лабіры́нт фа́ўна» (англ.: Pan’s Labyrinth, ісп.: El Laberinto del Fauno) — саўндтрэк Хаўера Наварэтэ да аднайменнага фільма 2006 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Другая сумесная праца кампазітара і рэжысёра (пасля «Хрыбта д’ябла»).

Хуткія факты Лабірынт фаўна, Саўндтрэк Хаўера Наварэтэ ...

Праца над саўндтрэкам распачалася яшчэ да здымкаў фільма. Галоўнай музычнай тэмай стала калыханка, вядучай музычнай формай карціны была выбрана форма вальса, асноўным музычным памерам адпаведна — 3/4[16]. Наварэта напісаў цэлы шэраг музычных кампазіцый, што дазволіла Дэль Тора свабодна адчуваць сябе на этапе мантажу. Хоць многія трэкі ў фільм не ўвайшлі, рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе напісаныя кампазіцыі[3][16].

Запіс саўндтрэка адбываўся на студыі «Барандаў[en]» (Прага), звядзенне музыкі выконвалася на студыі «Soundtrack» (Барселона)[2][11]. Альбом быў выпушчаны 23 кастрычніка 2006 года лэйблам «Milan Records[en]»[1] і атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў.

За музыку да фільма Хаўер Наварэтэ ўдастоіўся намінацыі на прэмію «Оскар»[17].

Remove ads

Стваральнікі

Кампазітар — Хаўер Наварэтэ

Выканаўцы[1][16]:

Стваральнікі альбома[1][16]:

  • Музычныя прадзюсары — Фрыда Торэсбланка, Хаўер Угартэ[d]
  • Выканаўчыя прадзюсары — Эмануэль Шамбарэдон, Ян Хіронс
  • Запіс, звядзенне музыкі — Марк Блэйнс
  • Асістэнт гуказапісу — Міхал Градыск
  • Мастэрынг — Крысціян Двігінс
Remove ads

Спіс кампазіцый

Альбом складаецца з 21 кампазіцыі, усе аўтарства Хаўера Наварэтэ.

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Вытворчасць

Для напісання саўндтрэка да фільма «Лабірынт фаўна» Гільерма дэль Тора запрасіў іспанскага кампазітара Хаўера Наварэтэ, з якім раней ужо працаваў над фільмам «Хрыбет д’ябла» (2001). Рэжысёр падняў пытанне саўндтрэка яшчэ да пачатку здымкаў. Перш за ўсё ён перадаў Наварэтэ некалькі музычных фрагментаў «для натхнення» і папрасіў напісаць калыханку. Апісваючы сваё ўяўленне аб цэнтральнай музычнай тэме фільма, Дэль Тора казаў: «Гэта павінна быць калыханка, якая навявала б нешта кельцкае з поўначы Іспаніі і была б поўная смутку»[18]. З’яўленне гэтай музычнай тэмы да пачатку здымкаў мела прынцыповае значэнне для рэжысёра. З аднаго боку, гэтую мелодую ў некалькіх сцэнах павінна была напяваць гераіня Марыбэль Верду Мерседэс. З іншага боку, рэжысёр адчуваў, што гэтая мелодыя стане вызначальнай для яго бачання ўсёй гісторыі[16].

Thumb
Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар фільма Гільерма дэль Тора.

Асноўным патрабаваннем Дэль Тора была меладычнасць і эмацыйнасць музыкі, што стала сапраўдным выпрабаваннем для кампазітара[19][20]. Калі Наварэтэ напісаў першы варыянт, рэжысёр музыку ўпадабаў, аднак палічыў яе недастаткова меладычнай. Дэль Тора адзначаў: «Большасць кампазітараў баяцца мелодыі, але найлепшыя з калыханак якраз такія: просты матыў, што мае моц абудзіць цеплыню мацярынскага голасу»[16]. Наступны варыянт, прапанаваны Наварэтэ, меў мелодыю, аднак, паводле Дэль Тора, «у ім усё яшчэ не даставала некалькіх нот, быццам ён [кампазітар] любым коштам намагаўся пазбегнуць празмернай запамінальнасці, празмернай меладычнасці»[16]. У выніку, мелодыя была дапрацавана, як таго жадаў рэжысёр. Па прызнанні Дэль Тора, ён канчаткова пераканаўся ў завершанасці калыханкі, калі яго дачка запатрабавала мелодую на свой iPod[en][16]. Сам рэжысёр выкарыстоўваў калыханку ў якасці натхнення пры працы над раскадроўкай фільма[16].

Выкарыстаны ў калыханцы музычны памер 3/4 аказаў уплыў і на іншыя кампазіцыі саўндтрэка. Чым далей прасоўвалася праца над музычным суправаджэннем кінастужкі, тым больш рэжысёр і кампазітар прыходзілі да ўсведамлення, што музычная форма гэтай гісторыі — вальс. У выніку, асацыяцыі з вальсавай музыкай набылі добрыя персанажы і пачуцці — гэта і настальгічная іспанская мелодыя «The Refuge», і пачатак кампазіцыі «The Funeral», і мелодыя «Waltz of the Mandrake», дзе музычная форма адлюстравана ў назве[16].

Запіс саўндтрэка адбываўся паралельна са стварэннем гукавога афармлення фільма. Рэжысёр разумеў, што канчатковы выбар паміж гукавымі эфектамі і музыкай, а таксама іх камбінаванне будзе адбывацца на стадыі мантажа. Каб адчуваць сябе больш свабодна ў мантажнай, ён папрасіў Наварэтэ напісаць і прадставіць у яго распараджэнне дадатковую колькасць музычных тэм. Паколькі такім чынам музыкі апынулася больш, чым патрэбна, у выніковым мантажы фільма некаторыя кампазіцыі прыйшлося моцна ўрэзаць, а ад некаторых увогуле адмовіцца. Аднак, пры выпуску саўндтрэка рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе кампазіцыі, якія Наварэтэ напісаў да фільма[3][16].

Альбом быў запісаны на студыі «Барандаў[en]» (Прага), звядзенне музыкі выконвалася на студыі «Soundtrack» (Барселона)[2][11]. Саўндтрэк быў выпушчаны 23 кастрычніка 2006 года лэйблам «Milan Records[en]»[1].

Remove ads

Крытыка

Джонатан Брокстан назваў музычнае суправаджэнне «Лабірынта фаўна» адным з найлепшых саўндтрэкаў года: «Нягледзячы на адносную невядомасць кампазітара і адчувальны дух артхауса ў фільме, саўндтрэк не саступае найлепшым галівудскім творам апошніх дванаццаці месяцаў»[8]. Па меркаванні Джэймса Крыстафера Монгера «Наварэтэ запаўняе кожную пустэчу цудамі, абапіраючыся на арфу, хоры і глыбокія струнныя, каб адлюстраваць пагружэнне маладой дзяўчыны ў фантазію сярод свету, які імкнецца разарваць сябе на шматкі»[3]. Эндру Гранадэ адзначае, што «Наварэтэ стварыў партытуру з паслядоўнай эстэтыкай, якая прываблівае вас і раскрывае больш глыбокія сувязі з кожным наступным праслухваннем»[14]. Падобную думку выказаў Джон Лі: «Музыка надзелена такім багаццем, якое патрабуе шматразовага праслухоўвання. Кожны раз гэта будзе асобны вопыт, і гэта дастаткова важкая прычына для аматараў саўндтрэкаў, каб уключыць гэты альбом у сваю калекцыю»[9].

Аглядальнік з «The Film Scorer» адзначае ролю музыкі ў супрацьпастаўленні і яднанні двух светаў: «Падзеі „Лабірынта фаўна“ разгортваюцца ў двух пастаянна збліжаючыхся светах: рэальным і фантастычным. Музыка кампазітара Хаўера Наварэтэ надае кожнаму непаўторную індывідуальнасць і адначасова звязвае іх агульнай тэмай»[21].

Джэймс Саўтхол выказаў меркаванне, што гэтая музыка можа палярызаваць слухачоў па ўзросце: «Гэта маляўнічая, маштабная музыка, у якой дамінуе запамінальная тэма, і я цалкам магу ўявіць, як маладыя фанаты кінамузыкі закахаюцца ў яе па вушы; больш маршчыністыя старэчы цалкам могуць спытаць, дзе эмацыйная глыбіня, і скласці спіс розных іншых саўндтрэкаў мінулых гадоў, якія робяць нешта падобнае, але лепш»[10].

Некаторыя крытыкі звярталі ўвагу на слабыя моманты саўндтрэка. Эндру Гранадэ адзначыў, што Наварэтэ часам звяртаецца да банальных клішэ. Прыкладам можа служыць атанальнае нарошчвання вялізнага духавога, струннага і фартэпіяннага кластара ў канцы кампазіцыі «A Book of Blood» дзеля ілюстрацыі жаху, і жудасная, нечалавечая перкусія, якая прабіваецца праз дысананс рэплікі «Not Human»[14]. Аглядальнік з рэсурса IGN выказаў думку, што саўндтрэк становіцца ахвярай засілля струнных над іншымі інструментамі. Рэцэнзент дадае: «У рэшце рэшт, нягледзячы на свой змрочна-рамантычны характар, саўндтрэк мае тэндэнцыю занадта моцна замыкацца на сабе, і многія кампазіцыі гучаць практычна неадрознымі адна ад адной»[7].

Remove ads

Аналіз

Адкрываючая кампазіцыя саўндтрэка, «Long, Long Time Ago», адразу пачынаецца з загалоўнай тэмы фільма — дзіцячай калыханкі. Мелодыю выконвае дзявочы голас у форме напеву з закрытым ротам. Па меркаванні Джонатана Брокстана, гэтая кампазіцыя гучыць так, быццам яе напісаў Франсіс Ле[en] або Жорж Дэлеру[en] для фільма Французскай новай хвалі 1960-х гадоў[8]. У аглядзе для «Filmtracks.com[en]» адзначаецца падабенства загалоўнай мелодыі з саўндтрэкам Джона Отмана да фільма «Гульня ў хованкі[en]»[6]. У спалучэнні з пяшчотным фартэпіяна, мудрагелістымі струннымі і глыбокім фонавым вакалам калыханка ўзнікае яшчэ ў дзвюх кампазіцыях саўндтрэка: «Mercedes Lullaby» і «A Princess»[6][8].

Інструментальныя варыяцыі галоўнай тэмы можна пачуць яшчэ ў шэрагу трэкаў. Драматычнае, падобнае на вальс выкананне на чале з сольным фартэпіяна з’яўляецца ў кампазіцыі «A Tale», у тым жа духу выканана належна меланхалічная кампазіцыя «The Funeral», найбольшага перапаўнення пачуццямі галоўная тэма дасягае ў кампазіцыі «Ofelia», дзе да выканання далучаецца поўны аркестр. Фінал саўндтрэка, «Pan’s Labyrinth Lullaby», уяўляе сабой скрыпічнае сола, якое адрозніваецца асаблівай вытанчанасцю і далікатнасцю[8].

Акрамя асноўнай тэмы, значная частка партытуры складаецца з серыі рупліва зробленых і выразных музычных фраз, кожная з якіх выклікае ва ўяўленні розныя магічныя грані гісторыі, калі юная Афелія адпраўляецца ў лабірынт і сустракае ўсё больш дзівосных істот. «Чароўныя харавыя крэшчэнда[ru] багата напаўняюць „Three Trials“, злавесныя маршы і рэзкія эфекты піцыката[en] дамінуюць у „The Moribund Tree and the Toad“, а звілістае сола альта праслізгвае праз усю „A Book of Blood“, перш чым яна выліваецца ў ашаламляльны дысананс»[8].

Па ходу альбома музыка паступова губляе свой магічны бляск і пачынае набываць пужаючы аспект, нібы падзяляючы са слухачом усё больш жахлівыя небяспекі, з якімі сутыкаецца Афелія. Да моманту з’яўлення такіх кампазіцый, як «Not Human», «Deep Forest», «Valse of the Mandrake», «Mercedes» і «Pan and the Full Moon», партытура амаль у поўную сілу ўключае рэжым жахаў, аркестр стварае ўсё больш яркія моманты шалёнай экшан-музыкі і рэзкага дысанансу, а хор забяспечвае некалькі момантаў прывіднага кантрапункту[8].

Remove ads

Узнагароды і намінацыі

За музыку да фільма «Лабірынт фаўна» кампазітар Хаўер Наварэтэ быў намініраваны на 9 кінематаграфічных узнагарод і перамог у 3 намінацыях[22]. Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.

Больш інфармацыі Кінафестываль / Кінапрэмія, Дата ...
Remove ads

Выкананні

Сюіта на аснове саўндтрэка «Лабірынта фаўна» была выканана 21 ліпеня 2007 года на III Міжнародным кангрэсе кінамузыкі ў Убедзе[en] (Іспанія)[35]. Галоўная тэма «Лабірынта фаўна» ўвайшла ў кампіляцыйны альбом фэнтэзійнай музыкі «Lord of the Rings: Fantasy's Finest - Vol. 1» (2014)[36]. У чэрвені 2019 года калыханка з «Лабірынта фаўна» была выканана Дацкім нацыянальным сімфанічным аркестрам[en] і салісткай Тувай Семінгсен ў межах канцэрта «Fantasymphony: One Concert to Rule Them All»[37][38].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads