Лагойскі парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лагойскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва.
Remove ads
Апісанне
Створаны ў 1-ай палове ХІХ стагоддзя ў Лагойску на правым беразе ракі Гайна. Парк пейзажнага тыпу. Плошча 10 га.
Складаецца з 2-ух ландшафтных участкаў. На паўднёвым зберагліся рэшткі старажытных замкавых умацаванняў, валоў і равоў, на паўднёвым, пакатым у бок ракі схіле ў 1815 годзе быў пабудаваны ў стылі класіцызму 2-павярховы мураваны палац (не збярогся), каля якога закладзены пладовы сад. Ад палаца адкрываліся 3 перспектывы з кулісамі, утворанымі паркавымі насаджэннямі і згрупаванымі па прынцыпу светлавога кантрасту. У парку пераважаюць дрэвы мясцовых парод: ліпа, клён, дуб, елка, трапляюцца таполя белая, ясень пенсільванскі і інш.
Выкарыстоўваецца як гарадскі парк культуры і адпачынку.
- Руіны палаца
- Памятны знак у парку
Remove ads
Спасылкі
- Лагойскі парк на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads