Кабак (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каба́к — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Кабак і Двор Бабча.

Хуткія факты Кабак, Морфаметрыя ...

Плошча возера складае 0,23 км². Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Найбольшая глыбіня 8,9 м, сярэдняя 5,5 м. Аб’ём вады 1,26 млн м³. Плошча вадазбору 12,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (ва ўсходняй частцы 20—25 м), на поўдні і паўднёвым захадзе невыразныя, спадзістыя, на поўначы пад лесам і хмызняком. Пойма шырынёй да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвым захадзе возера сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная частка ложа плоская, выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м і на адлегласці 5—15 м ад берага возера. Да глыбіні 3—3,7 м растуць рагаліснік, рдзесты, гарлачыкі, шышняк.
На поўдні ў Кабак ўпадае ручай з возера Бабча, на поўначы выцякае ручай у возера Ладасна.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads