Лазаніца звычайная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Лазаніца звычайная
Remove ads

Лазані́ца звычайная[1] (Lysimachia vulgaris) — від Кветкавых раслін роду лазаніца (Lysimachia). Раней гэты род уваходзіў у сямейства Myrsinaceae, аднак у Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана, цяпер гэты род ставіцца да сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Беларускамоўныя назвы: лазаніца звычайная, лазаніца[2], вярбішнік, жаўточнік, жывотнік, кішок, чароп[3][4], мятнушка, ударнік[5]

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Кветка
Thumb
Lysimachia vulgaris

Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісце супраціўнае, на кароткіх чаранках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, з суцэльным краем, па 3—4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.

Remove ads

Распаўсюджванне

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр)[6]. Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.

Нарыхтоўка і захоўванне

Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас цвіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.

Хімічны склад

Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя, звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты лазанiцу звычайную ўжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.

Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны — Мінск, 1929.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads