Лар’ян

горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лар’янmap
Remove ads

Лар’ян (фр.: Lorient, брэт.: An Oriant) — партовы горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Марбіян рэгіёна Брэтань.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Горад Лар’ян узнік у першай палове XVII стагоддзя ў вусці ракі Блавэ падчас росквіту гандлю з Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю размяшчаліся ў Порт-Луі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Луі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (па-французску: Orient — усход). Пасля 1664 года ў Лар’яне была пабудавана суднаверф французскай Ост-Індскай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.

Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам саюзнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбардзіроўкі праводзіліся ў студзені—лютым 1943 года. У сучасным Лар’яне пераважае архітэктура 1950-х гадоў.

Remove ads

Эканоміка

Асноўнае значэнне ў эканоміцы Лар’яну мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.

Культура

Для прыцягнення турыстаў праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы на вадзе і штогадовы з 1971 года, агульна-кельцкі фестываль этнічнай музыкі.

Гарады-пабрацімы Лар’яна

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads