Леанід Аляксандравіч Каравайка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Аляксандравіч Каравайка (19 чэрвеня 1954, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 29 лістапада 2024[1]) — беларускі дыпламат, першы генеральны консул Беларусі ў Амерыцы. Мае дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класа.[2]
Remove ads
Біяграфія
У 1976 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці французская і англійская мовы. Акрамя французскай і англійскай валодае польскай і сербскай мовамі.
Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы кароткі час працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі. З 1981 па 1987 год працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасля вяртання з Нью-Ёрка працягнуў працу ў Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі рэферэнтам аддзела культуры.
На дыпламатычную службу ў Міністэрства замежных спраў БССР прыйшоў у 1988 годзе. Працаваў на дыпламатычных пасадах у пратакольна-консульскім, а потым — у консульскім аддзеле міністэрства. З-за адсутнасці беларускай консульскай установы ў ЗША па міждзяржаўнай дамоўленасці прызначаны ў 1992 годзе на пасаду консула Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку.
Адначасова з заснаваннем 22 ліпеня 1993 года Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў прызначаны першым кіраўніком першай беларускай консульскай установы ў краінах Амерыкі[3]. Працаваў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 1995 года[4].
Пасля вяртання ў цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў працаваў з 1995 па 1997 год начальнікам упраўлення краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а пазней — начальнікам сакратарыята міністэрства.
З 1997 па 1998 год працаваў у місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне.
З 1998 па 2001 год працаваў начальнікам консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.
З 21 красавіка 2001 года да 24 мая 2007 года быў Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.[5][6].
Пасля вяртання на Радзіму і да чэрвеня 2012 года працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.
З чэрвеня 2012 года па лістапад 2013 года — загадчык консульскага аддзела, старэйшы дарадца пасольства Беларусі ў Маскве.
Remove ads
Зноскі
- Памёр былы беларускі дыпламат – Леанід Каравайка . Рацыя (30 лістапада 2024). Праверана 2 снежня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads