Лявон Карась

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лявон (Леанід) Карась (20 лістапада 1923, в. Дзямідзенкі, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Докшыцкі раён  — 7 верасня 1954, Мюнхен, Германія) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Працаваў настаўнікам. У гады 2-й сусветнай вайны быў адным з кіраўнікоў СБМ. У 1944 годзе выехаў з Беларусі, жыў у Германіі. У беларускім лагеры ў Міхельсдорфе працаваў у лагернай ахове і вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. З 1948 года сябра маладзёжнай арганізацыі «Дванаццатка», разам з іншымі сябрамі ў тым жа годзе як перамешчаная асоба прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Сябра ЗБВБ, Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё».

У 1950 г. выехаў у Бельгію, атрымаўшы стыпендыю для навучання ў Лювенскім універсітэце. Вучыўся на агранамічным факультэце.

У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё «Вызваленне» («Свабода»).

Забіты пры нявысветленых абставінах, паводле адной з версій, савецкімі агентамі. Цела са слядамі катаванняў знайшлі ў рацэ Ізар.


Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads