Леанід Рыгоравіч Івашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Рыгоравіч Івашоў
Remove ads

Леанід Рыгоравіч Івашоў (руск.: Леонид Григорьевич Ивашов; нар. 31 жніўня 1943) – расійскі ваенны, грамадскі і палітычны дзеяч. Адзін з вядучых экспертаў у пытаннях геапалітыкі[5].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 жніўня 1943 года ў горадзе Фрунзэ (цяпер Бішкек) Ошскай вобласці Кіргізскай ССР.

У 1964 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1974 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1976 года служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, быў памочнікам міністра абароны маршала Д. Ф. Усцінава. З 1987 года — начальнік упраўлення справамі Міністэрства абароны. У 1992—1996 гадах — сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў СНД; са жніўня 1999 года — начальнік штаба па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1996—2001 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расійскай Фндэрацыі.

Пасля заканчэння ваеннай службы сышоў у навуку і грамадска-палітычную дзейнасць. Яшчэ ў 1998 голу стаў прэзідэнтам Акадэміі геапалітычных праблем. Атрымаў ступень доктара гістарычных навук і прафесара кафедры міжнароднай журналістыкі МДІМА. У 2002 годзе заснаваў і ўзначаліў Ваенна-дзяржаўны саюз Расіі. Член вышэйшага афіцэрскага савета Расіі. У лістападзе 2006 года абраны старшынёй манархічнай арганізацыі «Саюз рускага народа».

Remove ads

Палітычныя погляды

З’яўляецца паслядоўным праціўнікам пашырэння НАТА на ўсход. У артыкулах і выступах паслядоўна папярэджвае аб небяспеках, якія, на яго думку, пагражаюць Расіі.

Выступаў супраць уварвання ва Украіну[6][7].

Працы

  • Леонид Ивашов. Маршал Язов (роковой август 91-го) (1992)
  • Леонид Ивашов. Россия и мир в новом тысячелетии. Геополитические проблемы (2000)
  • Л. Г. Ивашов. Россия или Московия? Геополитическое измерение национальной безопасности России — М.: Эксмо, 2002. — 416 с. — (История XXI века). — 4100 экз. — ISBN 5-699-01230-3.
  • Леонид Ивашов. Хоронить не спешите Россию — М.: Яуза, Эксмо, 2003. — 288 с. — (Путь России). — 4000 экз. — ISBN 5-87849-137-0.

Зноскі

  1. «Национал-патриот» генерал Ивашов выступил против войны с Украиной. Радио Свобода. 2022-02-06. Архівавана з арыгінала 2022-02-26. Праверана 2022-02-06.
  2. Когда генералы запрещают воевать Архівавана 26 лютага 2022. // Росбалт, 7 февраля 2022
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads